25 мая ЛГБТ-актывісты плануюць правесці ў сталіцы першы ва Украіне маштабны гей-прайд , у межах якога будуць фотавыставы, кінапаказы, дыскусіі і Марш роўнасці.Як паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Плануецца, што адстойваць свае правы выйдуць 500 удзельнікаў прайду, у руках у іх будуць плакаты з лозунгамі «Усе розныя – усе роўныя», «Роўныя падаткі – роўныя правы”, “ЛГБТ – за сям’і і ўзаемападтрымку».
Арганізатары прайду запрасілі партнёраў з іншых гарадоў і краін. Беларускі ЛГБТ-актывіст Сяргей Андросенка паведаміў, што беларуская дэлегацыя ўжо ў Кіеве. “У гэтым годзе на 90% дэлегацыя складаецца з дзяўчат і трансгендэраў. У мінулым годзе, наадварот, было больш хлопцаў”, – адзначыў Андросенка.
У Еўропе гей-прайды праводзяцца яшчэ з 70-х гадоў. Да прыкладу, у леташнім прайдзе ў Берліне прынялі ўдзел 700 тыс. чалавек.
Ва ўкраінскай сталіцы адбудзецца менавіта праваабарончая акцыя з патрабаваннямі забяспечыць роўныя ўмовы і магчымасці для жыхароў Украіны, якія належаць да ЛГБТ-супольнасці. Марш падтрымалі шматлікія праваабарончыя арганізацыі, міжнародныя структуры, місіі Еўрасаюза і замежных дзяржаў – такіх як Нідэрланды, Швецыя, Нарвегія, Вялікабрытанія, ЗША, Германія і інш.
Партнёрам КіеўПрайду2013 выступае Мюнхен – горад-пабрацім ўкраінскай сталіцы.
Мерапрыемства адбудзецца з захаваннем патрабаванняў украінскага заканадаўства адносна правядзення публічных акцый, бяспека ўдзельнікаў мерапрыемства забяспечвацца атрадамі ГУМВД Украіны ў горадзе Кіеве.
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…
View Comments
Дзякуй вялікі за артыкул!