Грамадства

Не хачу мець кантактаў з КДБ! (відэа)

Ганна Бабкова, студэнтка Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта адмовілася супрацоўнічаць з КДБ.Пра гэта яна распавяла ў аўтаінтэрвью і выклала відэа ў інтэрнэт.

Супрацоўнік КДБ прыйшоў да дзяўчыны ва ўніверсітэт і паспрабаваў завербаваць. Ёй прапаноўвалася «стукаць» на чалавека, датычнага, на думку КДБ, да выбуху ў Віцебску. Гаворка ідзе пра выбух, які прагрымеў каля будынка КДБ у Віцебску 11 лістапада мінулага года. Ніхто не пацярпеў. У злачынстве абвінавачваецца 42-гадовая жанчына, жыхарка Віцебска.

«Ведаю, што Ваш сайт кожны дзень наведвае вялікая колькасць людзей. Спадзяюся, што пасля таго, як гэта відэа з’явіцца на Вашым сайце, КДБ назаўсёды пакіне мяне ў спакоі і я змагу спакойна давучыцца ў сваім універсітэце. Я вельмі баюся, што мяне і ў будучыні могуць выкарыстоўваць для «зліву» інфармацыі на ні ў чым не вінаватых людзей, таму буду вельмі ўдзячная за дапамогу», напісала ў рэдакцыю charter97.org Ганна.

Крыніца: charter97.org

Пакінуць адказ