Categories: Грамадства

Абмежаванне па ўзросце пры прыёме на працу будзе лічыцца дыскрымінацыяй

У парламенце абмяркоўваюць папраўкі ў Працоўны кодэкс. Гаворка ідзе аб першым чытанні паправак у Працоўны кодэкс.Як паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Працоўны кодэкс быў прыняты 14 гадоў таму. Апошнія 5 гадоў ён не мяняўся. Прапанаваныя сёлета змены закрануць 170 ягоных артыкулаў.

У прыватнасці, прапаноўваецца адмена абавязковых камандзіровачных пасведчанняў, забарона дыскрымінацыі пры прыёме на працу на падставе ўзросту або месца жыхарства, прыярытэт інтарэсаў наймальніка пры складанні графіка адпачынкаў, пашырэнне магчымасцяў працы па сумяшчальніцтве, заканадаўчае замацаванне правоў бацькоў на атрыманне дапамогі і афармленне адпачынку па даглядзе за дзіцём да 3 гадоў і інш.

Сёння нярэдка можна ўбачыць аб’явы аб вакансіях, дзе пазначана, што патрабуюцца працоўныя, напрыклад, ад 25 да 40 год. Якім чынам будзе працаваць норма, забараняючая дыскрымінацыю паводле ўзросту?

Міністр працы і сацыяльнай абароны Мар’яна Шчапёткіна на паседжанні парламента патлумачыла: “Калі чалавек бачыць, што наймальнік адмаўляе ў прыёме на працу па прычыне ўзросту, хай адразу звяртаецца ў суд. Адпаведная папраўка ў закон трактуе гэта як дыскрымінацыю. Парушэннем заканадаўства будуць лічыцца і аб’явы аб прыёме на працу з узроставымі абмежаваннямі”.

Крыніца: spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

4 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

5 дней ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

5 дней ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

1 тыдзень ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

1 тыдзень ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

1 тыдзень ago