Асамблея НДА ініцыюе новую хвалю грамадскай кампаніі “Зробім лепш!”
Мінула 10 гадоў з часу правядзеньня шырокай агульнанацыянальнай кампаніі “Зробім лепш!”, якая мела на мэце павелічэнне ролі і аўтарытэту грамадскай дзейнасці ў Беларусі. Маючы пераважна сацыяльны ўхіл, гэтая кампанія ў свой час спарадзіла вялікую колькасць лакальных ініцыятываў, аб’яднала НДА з розных гарадоў і розных сфераў дзейнасці дзеля вырашэння праблемаў грамадства.
На VII Кангрэсе Асамблеі ўлетку 2012 году многія грамадскія актывісты і лідэры адзначалі неабходнасьць аднаўлення такога кшталту дзейнасці ў нацыянальным маштабе.
Менавіта таму сёлета Асамблея НДА заклікае няўрадавыя арганізацыі Беларусі далучацца да новай хвалі супольных дзеянняў пад лозунгам “Зробім лепш!”.
Дамінуючая тэма кампаніі, як і ў 2002 годзе, сацыяльная, але гэта не азначае, што нельга праводзіць акцыі адукацыйнага, экалягічнага ці культурніцкага кірунку. Сацыяльнае трэба разумець, як арыентаванае на запатрабаванне грамадства. Пры нацыянальным характары кампаніі кожная акцыя мусіць вырашаць праблемы канкрэтнай лакальнай супольнасці, далучаць да гэтага працэсу грамадзянаў, выходзіць на новыя мэтавыя групы.
Усе ініцыятывы ў межах кампаніі будуць аб’яднаныя агульным мэсэджам, лагатыпам і ідэяй.
Прыклады паспяховых акцыяў кампаніі мінулых гадоў глядзіце па спасылцы.
Калі вы маеце ідэі адносна новай кампаніі, то звяртайцеся на эл.адрас: ngo@belngo.info з пазнакай у тэме “Зробім лепш”.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…