Грамадства

Як быць журналістам у Брэсце

У Брэсце незалежным журналістам перашкаджалі выконваць прафесійныя абавязкі. Як паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Інцыдэнт здарыўся 6 чэрвеня на тэрыторыі брэсцкага рынку “Аўтазапчасткі” у той час, калі яго наведвалі ініцыятары кампаніі “Народны рэферэндум”, каб паразмаўляць з прадпрымальнікамі і іншымі жыхарамі горада.

Рэпартаж з гэтай сустрэчы рабілі незалежныя журналісты Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава, да якіх падыйшоў загадчык рынку Алег Дзенісюк і заявіў, што нельга здымаць без дазволу, бо тэрыторыя рынку – гэта прыватная ўласнасць. Акрамя таго, па словах Ляўчука, загадчыка цікавіла, як будуць выкарыстаныя зробленыя здымкі.

Спробы журналістаў патлумачыць, што гэта ўвогуле не павінна яго цікавіць (таксама як і спасылкі на Канстытуцыю, якая гарантуе распаўсюд інфармацыі), плёну не далі: Алег Дзенісюк заўважыў, што на рынку – свае правілы і выклікаў міліцыю.

Неўзабаве на рынку з’явіўся прадстаўнікі праваахоўных органаў, якія перапісалі асабістыя дадзеныя Алеся Ляўчука і Міланы Харытонавай і папярэдзілі, што ў далейшым іх могуць выклікаць у міліцэйскі пастарунак для апытання.

Крыніца: spring96.org

Пакінуць адказ