Categories: Еўраклуб

STUDY TOURS TO POLAND (ДЛЯ СТУДЭНТАЎ)

Польска-Амэрыканскі Фонд Свабоды, Фонд «Барусія», Калегіум Усходняй Эўропы ім. Яна Новака-Езяраньскага запрашаюць актыўных студэнтаў  прыняць удзел у Праграме Study Tours to Poland (STP).

Візыты адбываюцца ў кастрычніку і лістападзе 2013 (дакладныя даты ўдзелу будуць паведамляцца прынятым удзельнікам індывідуальна). Працягласьць візыту – 12 дзён.

У Праграме Study Tours to Poland могуць прыняць удзел пасьпяховыя студэнты ВНУ, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадзкім жыцьці і адпавядаюць наступным фармальным патрабаваньням:
– Узрост 18 – 21 год (1 студзеня 1992 – 30 чэрвеня 1995 году);
– Зьяўляюцца грамадзянамі Беларусі, Малдовы, Украіны і Расеі;
– Навучаюцца ў Беларусі, Малдове, Украіне і Расеі (у Бранскай, Калінінградскай, Наўгародскай, Ленінградскай абласьцях і горадзе Санкт-Пецярбурзе);
– Маюць дзейсны замежны пашпарт (тэрмін дзеяньня ня можа быць карацейшы чым да 31 сакавіка 2014 году);
– Не прымалі раней удзелу ў Праграме Study Tours to Poland.

Арганізатар праграмы бярэ на сябе выдаткі на пражываьнне і харчаваньне на тэрыторыі Польшчы падчас візыту, выдаткі па падрыхтоўцы і рэалізацыі праграмы візыту. Удзельнікі атрымаюць запрашэньні, якія даюць права на бясплатныя візы ў Польшчу. Арганізатары не вяртаюць дадатковых выдаткаў, зьвязаных з атрыманнем візы, напрыклад, з паездкай у консульства. Удзельнікі аплачваюць выдаткі на страхоўку, патрэбную для атрыманьня візы ў Польшчу. Удзельнікі праграмы Study Tours to Poland для студэнтаў бяруць на сябе частку выдаткаў на дарогу, зьвязаных з паездкай у Польшчу (для беларусаў – да 100 злотых).

Падрабязная інфармацыя пра праграму і неабхоныя дакумэнт – на сайце

Апошні тэрмін падачы заявак: 5 ліпеня 2013 году.

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago