Меркаванні выбаршчыкаў наконт малога памежнага руху ў чарговы раз праігнараваныя.Як паведамляе Праваабарончы центр “Вясна”.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктар Валюшыцкі даслаў адказаў брэсцкім актывістам кампаніі «Гавары Праўду!” Прадстаўнікі грамадскасці ставілі перад дэпутатам пытанне, чаму народныя абраннікі праігнаравалі зварот грамадзян па пытанні малога памежнага руху, а менавіта – чаму гэтая праблема не была агучаная падчас штогадовага паслання прэзідэнта РБ Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу ў красавіку 2013 года, а таксама чаму не былі данесеныя асноўныя найбольш вострыя і важныя пытанні да кіраўніка дзяржавы, з якімі грамадзяне звярталіся да дэпутатаў. Віктар Валюшыцкі у сваім лісце адзначыў, што зварот грамадзян па пытанні малога памежнага руху Польшчы і Беларусі не пакінута без увагі і накіравана ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, які згодна з Канстытуцыяй, упаўнаважаны вырашаць пытанні міждзяржаўнага ўрэгулявання і ўзяты дэпутатамі на кантроль. Народны абраннік звярнуў увагу, што зварот да прэзідэнта краіны немэтазгодны, таму як па дадзенай тэме ім раней быў агучаны адказ падчас прэс-канферэнцыі 15 красавіка 2013 карэспандэнту Польскага агенцтва друку (RAP) Малгажаце Выжкоўскай. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што рэалізацыя малога прыгранічнага руху магчымая толькі пры нармалізацыі дружалюбных адносінаў паміж Беларуссю і Польшчай.
– Адказы на пытанні дадзены не па сутнасці, – падзяліўся меркаваннем актывіст кампаніі «Гавары Праўду!” Уладзімір Вуек, – мы так і не пачулі пазіцыю самога дэпутата і якім чынам дэпутаты трымаюць на кантролі гэтае пытанне, у прыватнасці дэпутат Валюшыцкі. Лічым, што меркаванні выбаршчыкаў былі чарговы раз праігнараваныя. Да дэпутата паступалі звароты аб садзейнічанні на практыцы рэалізацыі законе «Аб малым памежным руху паміж РБ і РП”, якія былі замацаваны не адной тысячай подпісаў берасцейцаў, у тым ліку яго выбаршчыкамі.
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…