Еўраклуб

Навучальныя візіты ў Гдыню

«Цэнтр супрацоўніцтва моладзі»(CWM) з 2012 па 2015 рэалізуе праект “Навучальныя візіты ў Гдыню”, выдатная магчымасць пазнаёміцца з Польшчай.

У рамках праекту арганізаваныя навучальныя візіты і стажыроўкі для маладых людзей – студэнтаў і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый з Малдовы, Украіны, Беларусі і Рассеі (Калінінградская вобласць).

Навучальныя візіты – гэта выдатная магчымасць пазнаёміцца з Польшчай, даведацца больш пра адміністрацыйную і адукацыйную сістэмы, а таксама пра ўрад, бізнэс, СМІ, дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі. Удзельнікі змогуць таксама акунуцца ў польскую культуру і гісторыю. Мэтай праекта – паказаць удзельнікам развіццё Польшчы з моманту падзення камунізму. Усю гэтую інфармацыю ўдзельнікі атрымліваюць падчас нефармальных сустрэч з палітыкамі, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, польскімі студэнтамі.

Арганізатар праграмы бярэ на сябе выдаткі на пражыванне і харчаванне на тэрыторыі Польшчы падчас візіту. Удзельнікі атрымаюць запрашэнні, якія даюць права на бясплатныя візы ў Польшчу. Арганізатары не вяртаюць дадатковых выдаткаў, звязаных з атрыманнем візы, напрыклад, з паездкай у консульства. Удзельнікі аплачваюць выдаткі на страхоўку, патрэбную для атрымання візы ў Польшчу.

Удзельнікі праграмы Study Visits in Gdynia для студэнтаў бяруць на сябе частку выдаткаў на дарогу, звязаных з паездкай у Польшчу.

Падрабязная інфармацыя тут.

Крыніца: adukacyja.info

Пакінуць адказ