АРР “Дзедзіч” запрашае маладзёнаў з Берасцейскай вобласці прыняць удзел у трэнінгу “YOUth decide!”, падчас якога ўдзельнікі будуць вучыцца карыстацца медыя і інтэрнэтам у грамадскай дзейнасці.
Мерапрыемства адбудзецца з 30.08.2013 па 06.09.2013, у горадзе Новы Сонч, Польшча.
Моладзевы праект накіраваны на стымуляванне ўдзелу моладзі ў мясцовым кіраванні на аснове пашырэння супрацоўніцтва з органамі ўлады прадстаўнічай дэмакратыі і скарачэнне разрыва паміж грамадзянамі і інстытутамі ЕС.
Рэалізацыя практычных метадаў гэтага навучальнага курсу будзе спрыяць павышэнню занятасці моладзі, праз навучэне новым навыкам камунікацыі, сумеснай працы, аналітычнага і крытычнага мыслення, моўным навыкам, а таксама творчаму мысленню, гнуткасці і лідэрству.
Удзельнікі атрымаюць веды пра тое, як прыцягнуць маладых людзей да стварэння крэатыўнага дызайна сродкаў масавай інфармацыі і заахвоціць іх удзел у грамадскай дзейнасці, як прадстаўнікоў дэмакратычных сіл. Маладзёны будуць выступаць у якасці журналістаў СМІ з мэтай пашырыць дэмакратычную культуру, то бок распавядаць і змагацца за магчымасць удзелу грамадзян у дэмакратычным працэсе, за ўсталяванне дыялогу з іх прадстаўнікамі ў парламенце.
Удзельнікі сустрэнуцца з еўрапейскімі палітыкамі 8-га Эканамічнага форума маладых лідэраў у горадзе Новы-Сонч для абмеркавання такіх надзённых пытанняў, як Еўрапейскія выбары 2014 года і беспрацоўе сярод моладзі.
Падчас праекту:
Маладзёны зробяць прамую трансляцыю дэбатаў у інтэрнэт і прадставяць даклад аб сацыяльных і грамадскіх медыя-платформах. Маладыя людзі будуць вучыцца ініцыяваць грамадскія абмеркаванні і справаздачы пра грамадзянскую супольнасць.
Разам яны створаць новыя трансгранічныя сеткі, якія забяспечаць лепшыя умовы для працы з моладдзю па развіцці патэнцыялу НДА і маладых працаўнікоў з Украіны, Малдовы, Беларусі і ЕС.
Умовы удзелу:
Для удзелу ў праекце запрашаюцца актыўныя, неабыякавыя, камунікабельныя маладыя людзі з Берасцейскай вобласці, якія валодаюць хаця б на пачатковым узроўні польскай або ангельскай мовамі.
Узрост удзельнікаў: 18-25 гадоў.
Для ўдзелу ў праекце неабходна запоўніць анкету-заяўку і даслаць яе на адрас: dzedzich@tut.by не пазней за 18 ліпеня 2013г.
І. Асабовыя дадзеныя:
1. Прозвiшча (як у пашпарце, кiрылiцай i лацiнкай):
2. Імя (як у пашпарце, кiрылiцай i лацiнкай):
3. Дата нараджэння:
4. Серыя i нумар пашпарту:
5. Кантактны адрас: Вулiца, нумар дома i кватэры, паштовы iндэкс, горад:
6. Мабiльны тэлефон:
7. E-mail:
8. Skype:
9. Ацанiце Ваш узровень валодання замежнымі мовамі (польская, ангельская, нямецкая, па шкале ад “1″ да “5″):
10. Наяўнасць дзейснай візы шэнген на перыяд з 30.08 2013 па 06.09. 2013г. (так/не):
11. Асаблівыя патрабаванні (вегетарыянец і інш.):
II. Адукацыя i матывацыя:
1. Месца вучобы (факультэт, спецыяльнасць, курс або год заканчэння):
2. Досвед працы (месца i род дзейнасцi):
3. У якiх трэнiнгах цi адукацыйных курсах прымалi ўдзел?
4. Цi з’яўляецеся Вы сябрам якой-небудзь грамадскай арганiзацыi або палiтычнай партыi?
5. Апiшыце сваю ранейшую дзейнасць у грамадскіх арганізацыях – дасягненнi, формы дзейнасцi (акцыi, мерапрыемствы, сталая дзейнасць), час i месца, чым канкрэтна займалiся.
6. Як Вы плануеце скарыстаць набытыя веды?
7. Чаму Вы лiчыце сябе добрым кандыдатам на ўдзел у дадзеным праекце?
8. Вашы чаканні ад удзелу ў гэтым праекце?
Чакаем заявак на адрас dzedzich@tut.by да 18 ліпеня!!!
Больш падрабязна пра трэнінг можна паглядзець тут: www.youth4media.eu
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…