Categories: Грамадства

Прадпры- мальнікі не маюць магчымасці працаваць легальна

Большасць гандлёвых месцаў на рынках Брэста – “Юбілейны”, “ЦУМ”, “Лагуна”, “Варшаўскі” – па-ранейшаму зачыненыя, паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

У гандляроў няма ўпэўненасці, што пасля 1 ліпеня яны не будуць пакараныя за тое, што іх праца не адпавядае тэхнічнаму рэгламенту Мытнага саюзу.

Як паведамілі ў брэсцкім прадстаўніцтве РГА “Перспектыва”, калі спачатку прадпрымальнікі падтрымалі папераджальны страйк, што адбываўся ў Беларусі, дык зараз проста не маюць магчымасці працаваць легальна, бо тэхнічны рэгламент, які тычыцца прадукцыі лёгкай прамысловасці, абавязвае гандляроў мець дакументы, што падцвярджаюць якасць тавару. “Такіх дакументаў мы не маем і таму як мы можам працаваць, парушаючы закон? – распавялі прадпрымальнікі. – Атрымліваецца, што па закону мы не можам ажыццяўляць сваю дзейнасць, пакуль не будзе надрукавана афіцыйная пастанова пра тое, што ўвядзенне дадатковай сертыфікацыі тавара адкладзена”.

Пры гэтым у РГА”Перспектыва” заявілі, што зараз на рынках Брэста не працуюць каля 70% прадпрымальнікаў. Астатнім яны не замінаюць гандляваць, але папярэджваюць, што на цяперашні час гэта можа быць ўспрынята кантралюючымі структурамі як парушэнне заканадаўства.

Крыніца: spring96.org

Darya

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago