Інвалід трэцяй групы, сябра Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Леўчанка з Белаазёрска ужо больш 2 месяцаў жыве без электрычнасці.
Пасля ўмяшальніцтва пракуратуры, калі зразумелі, што зрабілі промах, аргументуючы адлючэнне запазычанасцю, якой не было – пайшлі ў адказную. Маўляў, хто адрэзаў, не ведаем, але падключаць не будзем, бо Леўчанка мае запазычанасць за кватэру ў 900 тысяч рублёў. Хаця, па дамове з ЖКГ, Леўчанка пачаў пагашаць запазычанасць. З пенсіяй у непоўных 900 тысяч рублёў, адразу зрабіць гэтага не можа.
На нядаўнім агульнагарадскім сходзе дырэктар Белаазёрскага ЖКГ Ігар САЛІТА у прысутнасці раённых чыноўнікаў паабяцаў гэтае пытанне вырашыць за 3 хвіліны, калі Леўчанка звернецца да яго асабіста.
Пры асабістай сустрэчы 40 хвілін сп. Саліта прысвяціў выхаваўчай працы: даказваў Леўчанку, які дрэнны БНФ (хаця малады чалавек не мае адносінаў да гэтай партыі). Затым сказаў, што толькі пасля пагашэння запазычанасці электрычнасць будзе падключана. Не прынята было да ўвагі, што Леўчанка паўгады праляжаў у бальніцы з цяжкім дыягназам, лекі, якія ён ужывае, трэба трымаць у халадзільніку, не кажучы ўжо пра прадукты.
Па словах Лазарэнкава, заявы пра самаўпраўства кіраўніцтва ЖКГ рыхтуюцца ў суд і пракуратуру Брэсцкай вобласці.
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…