DzeЦікава & Ко

Залессе-2013! Дзень першы

Нарэшце, “Дзедзіч” распачаў свой чацвёрты летнік у вёсцы Залессе Камянецкага раёна. Мы будзем весці дзённік штодзень – расказваць пра тое, што з намі адбываецца і пра нашыя уражанні.

23 ліпеня а 9 раніцы мы ўсе сабраліся каля офіса “Дзедзіч”, селі ў чырвоны бус і накіраваліся ў бок Залесся. Мы дасталі ўсе нашыя рэчы з аўтобуса і склалі ў адно месца і пачалі знаёміцца з мясцінамі. Дарэчы, адразу, як мы дасталі рэчы, аўтобус з’ехаў і пакінуў нас тут сам на сам.

І закруцілася праца…

Мы пачалі наводзіць парадак: мылі посуд, крэслы, падаконнікі, выбівалі пыл, падмяталі паўсюль. А потым прыйшоў час абеду. Мы ўсе вельмі прагаладаліся, што гатавалі ежу амаль ў 12 рук. Пасля абеду мы дараблялі тое, што не паспелі зрабіць раніцай. А потым мы сабраліся на другім паверсе і пачалі знаёміцца бліжэй. Высветлілася, што мы ўсе такія розныя. І гэта цудоўна!

А потым прыйшоў час вячэры. Мы вырашылі дапамагчы нашым дзяжурным па кухні і гатавалі ежу ўсе разам. Хто чысціў картоплю, хто рэзаў цыбулю, а нехта гатаваў мяса! Атрымалася вельмі смачна.

Адразу пасля вячэры пачаліся інтэграцыйныя гульні. Больш за ўсё спадабалася гульня ў 5 пальцаў і асацыяцыі. Мы высветлілі, хто да каго падобны. Было шмат усмешак і жартаў. Неафіцыйны адбой празвінеў амаль ў 3 ночы. Дзякуй надвор’е было не вельмі дрэннае. (:

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *