DzeЦікава & Ко

Залессе-2013! Дзень трэцi

У трэці дзень летніка мы прачнуліся ад таго, што прыехаў Зміцер. Натуральна, нам трэба было прачнуцца раней.

Пакуль Зміцер не пачаў лаяцца, мы хуценька апрануліся і пабеглі працаваць. Разам са Змітром да нас прыехалі Лера і Міша. Яны прыехалі ад кампаніі “Правы чалавека на пальцах”.

Нашыя хлопчыкі працягвалі свае справы на 3 паверху і ў лазні, дзяўчынкі гатавалі ежу і думкамі дапамагалі хлопчыкам, а госці знаёміліся з нашым ладам жыцця.

На абед у нас был боршч ды картопля з падліўкай. Вельмі смешна, што Міша пераблытал падліўку з супам. Але гэта абед яму не сапсавала, а зрабіла нашмат смачней. Пасля шчыльнага абеда ў нас пачаўся трэнінг. Нам амаль што за 2 гадзіны паспрабавалі распавесці, што такое правы чалавека і для каго яны iснуюць, у якіх выпадках парушаюцца правы чалавека, а ў якіх не. Так сама мы пагутарылі пра розніцу паміж праваабаронцамі і палітыкамі, пра большасць і меншасць, свабоду і талерантнасць. Аказваецца правы чалавека гэта не пра ўсе на свеце, а вельмі канкрэтныя рэчы.

А далей па праграмме ў нас быў паход на пагранічную заставую ў веску Такары. Амаль у паўкіламетры ад Залеся мы застопілі нейкага дзядзьку, які ехаў у суседнюю веску Вульку. Адбылося так, што да заставы мы шлі пешшу, ехалі на калясцы, а потым на аўтамабілі. Нам распавядалі, што тут усяго 3 кілометра, а выйшла нашмат больш. Лейтэнант Саша нам правеў экскурсію па тэрыторыі пагранзаставы, распавеў чым займаюцца служачыя і як яны ловяць парушльнікаў. А мы ў знак падзякі зладзілі фаер-шоў.

Дамой нас завез старшы прапаршчык на службовай машыне. Далей былі гарбата, печыва, згушчонка, гітара і вогнiшча. Мы размаўлялі пра правы чалавека, талерантнаць, смяротнае пакаранне, правы ЛГБТ-супольнасці і вегетарыянства. Калі вогнішча затухла мы разышліся глядзець рознакаляровыя сны.

Пакінуць адказ