Categories: Грамадства

Актывіст вымушаны звольніцца пад прэсінгам дырэктара

Адзін з актывістаў Слонімскага аб’яднання дэмакратычных сіл Віктар Марчык быў звольнены за сістэматычнае парушэнне працоўнай дысцыпліны, якую аднак ён не парушаў. Грамадскі актывіст падаў пазоў ў суд.

Віктар Марчык

Як паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Віктар Марчык, працаўнік аховы Слонімскай птушкафабрыкі, адзін з актывістаў Слонімскага аб’яднання дэмакратычных сіл, ў пачатку красавіка гэтага года быў звольнены на падставе п. 4 арт. 42 Працоўнага кодэкса РБ за сістэматычнае парушэнне працоўнай дысцыпліны.

Аднак сваё звальненне Віктар палічыў незаконным і падаў пазоў у суд Слонімскага раёна аб абароне сваіх працоўных правоў. Нядаўна Слонімскі раённы суд разгледзеў справу і вынес рашэнне аднавіць Віктара Марчыка на ранейшым месцы працы, а наймальніка абавязаў аплаціць час вымушанай адсутнасці работніка на працоўным месцы.

Пасля суда Віктар Марчык сітуацыю каментаваў так:

-Усё пачалося з таго, што я сутыкнуўся з парушэннем працоўных правоў рабочых на фабрыцы з боку наймальніка і стаў на іх абарону. З мэтай абароны працоўных правоў я звяртаўся ў розныя інстанцыі, што, вядома ж, не падабалася наймальніку, і на мяне пачаўся ціск. Адну за другой я пачаў атрымліваць заўвагі, вымовы і быў пазбаўлены 13-ай зарплаты. Для таго, каб дамагчыся справядлівасці, я быў вымушаны звярнуцца з іскавымі заявамі ў суд. І суд практычна цалкам задаволіў мае іскавыя патрабаванні. Аднак, не дачакаўшыся рашэння суда, дырэктар птушкафабрыкі Дзмітрый Зайкоўскі паспяшаўся звольніць мяне на падставе п. 4 арт. 42 Працоўнага кодэкса РБ за быццам бы сістэматычнае парушэнне працоўнай дысцыпліны. Вядома ж, я з гэтым катэгарычна быў не згодны і падаў іскавую заяву ў суд аб аднаўленні мяне на ранейшым працоўным месцы. Шчыра кажучы, спачатку ў мяне не было стоадсоткавай упэўненасці ў тым, што атрымаецца дамагчыся справядлівасці. Аднак здавацца я не збіраўся і верыў, што ўсё павінна атрымацца. Я спадзяваўся, што мне акажа дапамогу прафсаюз, які дзейнічае на птушкафабрыцы, але памыліўся. Як аказалася, гэты прафсаюз абараняе не рабочага, а наймальніка. Таму я вырашыў звярнуцца ў Беларускі незалежны прафсаюз, і з яго боку мне была аказана кваліфікаваная дапамога. Дзякуючы гэтаму я здолеў дамагчыся справядлівасці.

Віктара Марчыка аднавілі на працу на пасаду работніка аховы фабрыкі. Але дырэктар фабрыкі Дзмітрый Зайкоўскі пастаянна стаў ціснуць на Віктара, прымушаў выконваць не толькі сваю працу ахоўніка, але і секчы дровы, касіць, грузіць і г.д. Віктар Марчык напісаў заяву на звальненне. 26 ліпеня яго звольнілі.

Крыніца: spring96.org

Darya

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

3 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

4 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

4 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

7 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

7 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

7 дней ago