Categories: Грамадства

Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі

У Дзень салідарнасці 4 жніўня 2013 года і напярэдадні яго ў розных гарадах і краінах пройдуць акцыі падтрымкі актывістаў і арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі: вулічныя пікеты, перформансы, дыскусіі, кінапаказы, выставы ды іншыя акцыі. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

РАСІЯ.

Масква. 4 жніўня. А 16:00 у Цэнтры эканоміі рэсурсаў (дызайн-завод «Флакон», ул. Большая Навадзмітраўская, д. 36, стр. 26, уваход 7) адбудзецца круглы стол з удзелам праваабаронцаў і экспертаў, якія займаюцца праблемай правоў чалавека і развіцця грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Эксперты зробяць кароткія даклады, пасля чаго ім можна будзе задаць пытанні.

Удзел у дыскусіі возьмуць экспэрты і грамадзкія актывісты: сябра Рады па правах чалавека пры Прэзыдэнце Расеі, кіраўнік Міжнароднай назіральнай місіі па правах чалавека ў Беларусі Андрэй Юраў, вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтру комплексных эўрапейскіх і міжнародных дасьледаваньняў НДУ «Вышэйшая школа эканомікі» Андрэй Суздальцаў, кіраўнік незалежнага дасьледчага цэнтру «Фрыдам Файлс» Вольга Захарава, журналіст беларускай службы Радыё Свабода, аўтар дакумэнтальнай кнігі «Справа Бяляцкага» Валер Каліноўскі, прэзыдэнт Цэнтру разьвіцьця дэмакратыі і правоў чалавека Юры Джыбладзэ.
У рамках круглага стала адбудзецца маскоўская прэзэнтацыя кнігі пра Алеся Бяляцкага зь «Бібліятэкі Свабоды».

А 17:30 там жа адкрыецца фотавыстава «Салідарнасць мацнейшая за рэпрэсіі». Вы зможаце ўбачыць жыццё краіны вачамі беларускіх фатографаў.

Варонеж. А 15-й гадзіне ля помніка Андрэю Платонаву адбудзецца фатасэсія з цытатамі вядомых пісьменьнікаў, філёзафаў, грамадзкіх дзеячаў, прысьвечанымі грамадзянскай узаемадапамозе.

У 19.00 у варонежскім кніжным клубе «Пятроўскі» адбудзецца культурная праграма: мультфільмы пра Беларусь, чытаньне вершаў на беларускай мове, дыскусія, у якой возьмуць удзел праваабаронцы з Беларусі.

ЛІТВА. Вільня. 4 жніўня. Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава запрашае Вас прыняць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных гадавіне арышту Алеся Бяляцкага, якія пройдуць у Вільні 4-5 жніўня 2013г.

У нядзелю, 4 жніўня, у цэнтры Вільні будзе арганізваная інфармацыйная акцыя: актывісты распавядуць пра пераслед Алеся Бяляцкага і іншых грамадскіх і палітычных дзячаў Беларусі, а ўсе жадаючыя змогуць падпісаць паштоўкі беларускім палітвязням.

У панядзелак, 5 жніўня, беларускія, літоўскія і украінскія грамадскія актывісты збяруцца ля сцен амбасады Беларусі ў Літоўскай Рэспубліцы, каб выказаць салідарную падтрымку праваабаронцу Алесю Бяляцкаму , асуджанаму да турэмнага зняволення за актыўную праваабарончую дзейнасць, і усім палітзняволеным Беларусі.

Больш падрабязную інфармацыю Вы можаце знайсці ў далучаным файле ці на нашым сайце:http://humanrightshouse.org/Articles/19424.html

Варшава. 4 жніўня. Запланаваныя вулічная акцыя, дэбаты, круглы стол у Беларускім доме. У ім прымуць удзел Марэк Мігальскі і, напэўна, Андрэй Саннікаў. Запланаваны таксама паказ кінастужкі, джазавы канцэрт.

Кіеў. 4 жніўня. У Марыінскім парку ў Кіеве ўкраінскія грамадзкія арганізацыі створаць «Прастору Вольнай Беларусі».
У нядзелю з 12.00 і цягам цэлага дня пройдуць фотавыстава, пэрформанс на тэму правоў чалавека ў Беларусі, збор подпісаў пад пэтыцыямі Amnesty International супраць сакрэтнасці вакол смяротнага пакараньня ў Беларусі і ў абарону беларускай грамадзянскай супольнасьці, акцыі «Свабодны ўнівэрсытэт», «Беларускі боды-арт» ды іншыя.
У 16.00 пачнуцца лекцыя пра гісторыю палітычнай карыкатуры і майстар-кляс ад вядомага ўкраінскага карыкатурыста, пераможцы і прызёра шматлікіх конкурсаў карыкатуры Алега Смаля.
Цэнтральная вячэрняя падзея ў рамках акцыі — спэцыяльны паказ дакумэнтальнай стужкі «Даволі! Да волі…» беларускіх рэжысёраў Андрэя Куцілыі Вячаслава Ракіцкага (2011). Фільм, прадстаўлены на міжнародным фэстывалі дакумэнтальнага кіно аб правах чалавека Docudays UA, распавядае пра падзеі сьнежня 2010 году ў Менску, калі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў тысячы людзей выйшлі на вуліцы зь мірным пратэстам. Дэманстрацыя фільму пачнецца ў 20.30.
Пасьля паказу адбудзецца абмеркаваньне фільму і сытуацыі ў Беларусі з удзелам беларускіх палітычных эмігрантаў і сяброў Міжнароднай назіральнай місіі Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі (Радыё Свабода).

Крынiца: spring96.org

Marta

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago