Пра бясхібную і пераможную палітыку дзяржавы па праграме «Адраджэння вёскі» грамадзяне нашай краіны чулі і бачылі па ўсіх інфармацыйных каналах шмат разоў. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
І пабудаваныя аграгарадкі, новенькія дамы ў якіх гасцінна чакаюць маладых спецыялістаў, і «беспрэцэдэнтныя» льготы і прэферэнцыі для тых, хто вырашыў звязаць свой лёс з сельскай гаспадаркай, і шчаслівыя твары маладых навасёлаў на фоне новых платоў і хат. Усё гэта нам знаёма.
Толькі вось лічбы гавораць іншае. Раённая газета «Петрыкаўскія навіны» змясціла кароткую нататку з загалоўкам «Моладзь мігрыруе».
Там гаворыцца, у прыватнасці, што «аналіз замацавання маладых спецыялістаў у раёне паказаў, што ў галіне адукацыі каля 70% іх не змяняюць месца працы на працягу 3-4 гадоў». Канечне, усе мы ведаем пра абавязковую адпрацоўку «бясплатнай адукацыі». Іншы малюнак у сельскай гаспадарцы Петрыкаўскага раёна. «Каля 50 % затрымліваюцца на тры гады і толькі 1% – на больш», – піша выданне.
Згодна звесткам раённай бальніцы, вышэйшую медыцынскую адукацыю атрымліваюць 15 студэнтаў чацвёртых і пятых курсаў з ліку ўраджэнцаў раёна. Але ў бальніцы адзначылі, што толькі пятая частка маладых спецыялістаў-медыкаў застаюцца на пастаянным месцы працы. Сёлета з 36 заказаных спецыялістаў прыходзяць толькі 5.
Крынiца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…