Categories: Грамадства

На вёсцы больш чым на тры гады застаюцца толькі 1% маладых спецыялістаў

Пра бясхібную і пераможную палітыку дзяржавы па праграме «Адраджэння вёскі» грамадзяне нашай краіны чулі і бачылі па ўсіх інфармацыйных каналах шмат разоў.  Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

І пабудаваныя аграгарадкі, новенькія дамы ў якіх гасцінна чакаюць маладых спецыялістаў, і «беспрэцэдэнтныя» льготы і прэферэнцыі для тых, хто вырашыў звязаць свой лёс з сельскай гаспадаркай, і шчаслівыя твары маладых навасёлаў на фоне новых платоў і хат. Усё гэта нам знаёма.

Толькі вось лічбы гавораць іншае. Раённая газета «Петрыкаўскія навіны» змясціла кароткую нататку з загалоўкам «Моладзь мігрыруе».

Там гаворыцца, у прыватнасці, што «аналіз замацавання маладых спецыялістаў у раёне паказаў, што ў галіне адукацыі каля 70% іх не змяняюць месца працы на працягу 3-4 гадоў». Канечне, усе мы ведаем пра абавязковую адпрацоўку «бясплатнай адукацыі». Іншы малюнак у сельскай гаспадарцы Петрыкаўскага раёна. «Каля 50 % затрымліваюцца на тры гады і толькі 1% – на больш», – піша выданне.

Згодна звесткам раённай бальніцы, вышэйшую медыцынскую адукацыю атрымліваюць 15 студэнтаў чацвёртых і пятых курсаў з ліку ўраджэнцаў раёна. Але ў бальніцы адзначылі, што толькі пятая частка маладых спецыялістаў-медыкаў застаюцца на пастаянным месцы працы. Сёлета з 36 заказаных спецыялістаў прыходзяць толькі 5.

Крынiца: spring96.org

Marta

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

3 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

4 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

4 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

7 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

7 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

7 дней ago