Categories: Грамадства

Акцыі салідарнасці з Алесем Бяляцкім у Беларусі, Еўропе, па ўсім свеце

У нядзелю 4 жніўня 2013 г. споўнілася два гады з дня адвольнага арышту Алеся Бяляцкага, прэзідэнта праваабарончага цэнтра “Вясна” і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH). Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Нягледзячы на рызыку арыштаў і пераследу, многія праваабаронцы ў Беларусі правялі акцыі салідарнасці з Алесем і іншымі палітычнымі вязьнямі. Большасць гэтых мірных акцый, у ходзе якіх мінакам раздавалі ўлёткі з фатаграфіяй Алеся і расказвалі пра яго, прайшлі без ўмяшання паліцыі. Аднак у панядзелак, 5 жніўня, у Мінску былі затрыманыя праваабаронцы з цэнтра «Вясна» – Таццяна Равяка і Уладзімір Лабковіч, яны распаўсюджвалі ўлёткі з інфармацыяй аб гэтым чалавеку. У аўторак, 6 жніўня, яны былі аштрафаваныя на суму 3,000,000 беларускіх рублёў кожны (сума, эквівалентная амаль 260 еўра) за парушэнне закона аб арганізацыі і правядзенні масавых мерапрыемстваў. Напярэдадні, 4 жніўня, Дыяна Буракова – валанцёр праваабарончай арганізацыі «Вясна» была затрыманая ў г. Магілёве пасля такой жа мірнай акцыі. Гэтыя факты яшчэ раз даказваюць, што нападкі на цэнтр “Вясна” і іншыя праваабарончыя арганізацыі ў Беларусі не спыняюцца.

У Еўропе таксама прайшлі акцыі салідарнасці. У Вільні перад пасольствам Беларусі адбылася акцыя пратэсту: каля трыццаці удзельнікаў пікету сталі на вуліцы каля амбасады, хаваючы твары пад папяровымі маскамі з выявай Бяляцкага. Яны трымалі плакаты з патрабаваннем да ўладаў Беларусі выпусціць на свабоду палітычных зняволеных і пачаць вырашаць існуючыя ў краіне праблемы замест таго, каб кідаць за краты людзей, якія прыцягваюць грамадскую ўвагу да гэтых праблемаў. У рамках Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю прайшлі акцыі ў некалькіх гарадах Польшчы, Украіны, Расіі, Германіі, а таксама ў Нарвегіі, Швецыі, Швейцарыі, Чэшскай Рэспубліцы, Вялікабрытаніі, Італіі, Кыргызстане, Казахстане, Азербайджане, Арменіі і ЗША.

Крыніца: spring96.org

Marta

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

3 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

4 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

4 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

7 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

7 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

7 дней ago