DzeЦікава & Ко

“Зробім лепш” разам!

“Дзедзіч” запрашае ўсіх неабыякавых берасцейцаў далучыцца да сацыяльнай акцыі, якая пройдзе ў жніўні-верасні ў адным з двароў мікрараёна “Брэст-усходні”. Далучайся і разам зробім лепш!

Кампанія мае на мэце перадусім супольнае вырашэнне лакальных праблемаў, якія хвалююць звычайных беларусаў, і скіраваная на паляпшэнне іміджу трэцяга сэктару ў грамадстве.

У Берасці ў межах гэтай кампаніі, сумесна з жыхарамі, будуць вырашацца лакальныя праблемы двара ў мікрараёне “Брэст-усходні”: уладкаванне дзіцячай пляцоўкі, вырашэнне раблемы паркоўкі на зялёнай зоне і інш.

Мэта акцыі – даказаць людзям, што можна аб’яднацца для таго, каб вырашыць агульныя праблемы ці адстойваць агульныя інтарэсы. Грамадскія актывісты дапамагаюць людзям арганізавацца ды сабрацца з сіламі.

Упершыню акцыі “Зробім лепш!” праводзіліся ў Беларусі (у тым ліку і ў Берасці) 10 год таму.

Мерапрыемствы будуць ладзіцца ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Зробім лепш-2013!”, якую ініцыявала Асамблея НДА.

Кампанія “Зробім лепш!” мае сваю гісторыю і традыцыю. Яна пачалася ў 2002 годзе, як адказ на пэўны заняпад грамадскай працы, адчуванне ізаляванасці “трэцяга сэктару” ад самога грамадства. Першы этап яе выклікаў у многіх удзельнікаў пачуццё плёну і жаданне працягваць працу. Адбыліся яшчэ два “Зробім лепш!” і брэнд гэты застаўся ў свядомасці грамадзянскай супольнасці.

Перадусім, важна адзначыць, што “Зробім лепш” – гэта не “аднаразовая акцыя”, гэта кампанія, якая павінна працаваць і развівацца праз час, бо цяжка ўявіць сітуацыю, калі ўсе праблемы будуць вырашаныя. Сёння адносіны “грамадскіх арганізацыяў” і грамадства па-ранейшаму патрабуюць “зрабіць іх лепшымі”.

Больш інфармацыі пра кампанію “Зробім лепш-2013” можна знайсці тут.

Пакінуць адказ