Ў сеціве з’явіўся першы фільм з цыклу “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання”. Праваабаронцы і грамадскія дзеячы заклікаюць дзяржаву адмовіцца ад найвышэйшай меры пакарання.
Праваабаронцы і грамадскія дзеячы, абвінавачваемыя і іх сваякі звяртаюць увагу на недасканаласць судовай сістэмы, наяўнасць катаванняў у беларускіх турмах, адсутнасць прэвентыўнага эфекту смяротнага пакарання.
Рэжысёр фільма – Сяргей Ісакоў.
Першы фільм прысвечаны тэме незваротнасці смяротнага пакарання — магчымасць судовай памылкі. Можна паводле рашэння суда забіць невінаватага чалавека, але ўваскрасіць яго немагчыма. У фільме разглядаюцца прыклады рэальных справаў, за якія пакаралі або спрабавалі пакараць смерцю невінаватых людзей.
У другім фільме глядач даведаецца пра тое, што ў людзей, якія здзясняюць смяротнае пакаранне, дэфармуецца псіхіка – пазбаўляць чалавека жыцця вялікі стрэс. Дзяржава плоціць катам грошы за забойствы.
Трэці фільм прысвечаны маральнаму аспекту – чалавек не мае права забіраць жыццё іншага чалавека, забойства не ёсць правасуддзе.
Апроч таго, смяротнае пакаранне не папярэджвае новыя злачынствы. Неэфектыўнасць смяротнга пакарання – яго наяўнасць не змяншае колькасць цяжкіх злачынстваў. І наадварот – у краінах, дзе адмененае смяротнае пакаранне, менш залачынстваў. І гэча чацвёрты аргумент за адмову ад найвышэшай меры пакарання.
У краінах з дыктатарскім рэжымам смяротнае пакаранне можа выкарыстоўвацца для расправы з палітычнымі апанентамі, а таксама для знішчэння сведкаў злачынства ўладаў. Гэтай тэме прысвечаны пяты фільм з цыклу.
Смяротнае пакаранне – гэта яшчэ і катаванне для сваякоў пакаранага – у Беларусі цела расстралянага не выдаецца для пахавання сваякам, месца пахавання застаецца таямніцай, у пасведчанні аб смерці расстралянага ў графе “прычына смерці” ставіцца прочарк. Пра гэта – у апошнім фільме цыклу.
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…