Былы палітвязень даў першую прэс-канферэнцыю пасля свайго вызвалення.
Зміцер Дашкевіч разам са сваім паплечнікам Эдуардам Лобавым быў арыштаваны за дзень да Плошчы, 18 снежня 2010 года. У двары жылога дома па вуліцы Панамарэнкі ў Мінску яны нібыта збілі двух чалавек. На судзе так ніхто і не змог убачыць гэтых людзей, якія выдавалі сябе за беспрацоўных. Яны хаваліся ў суседнім пакоі і давалі паказанні праз прычыненыя дзверы.
Дашкевічу далі 2 гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму, а Лобаву — 4 гады ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Па заканчэнні двухгадовага тэрміну ў Глыбоцкай калоніі адбыўся закрыты суд, дзе Дашкевіч быў прызнаны вінаватым у злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі і прысудзіў яго да году пазбаўлення волі. Апошні год маладафронтавец адбываў пакаранне ў Гродзенскай турме. 28 жніўня яго вызвалілі, але за ім ўсталяваны прэвентыўны нагляд. “Таму гэта ўмоўная “свабода”, – кажа актывіст. – У любы момант мяне могуць ізноў закінуць у турму”.
Афіцыйна Зміцеру Дашкевічу прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні толькі аднойчы, калі ён сядзеў у Горках. “Начальнік запрасіў да сябе і прапанаваў напісаць прашэнне аб памілаванне, паабяцаўшы, што выпусцяць на волю. Але я адмовіўся”, — распавёў актывіст.
Аднак неафіцыйных прапановаў напісаць прашэнне было шмат. Невядома толькі, ці гэта была ініцыятыва турэмнага начальства, ці загад зверху.
Разам з тым, Дашкевіч не асуджае тых палітыкаў, якія ўсё ж напісалі прашэнне аб памілаванні. “Не ў тым справа: пісаў ці не пісаў, а ў тым, што далей робіць чалавек, якаяў яго пазіцыя і чым ён займаецца, – пракаментаваў актывіст і дадаткова адзначыў пра экс-кандыдата ў прэзідэнты і былога палітвязня Саннікава: – Так, як за Саннікава, не браліся ні за кога, за выключэннем, відаць, Захаранкі, Красоўскага, Завадскага, якіх ужо няма ў жывых”.
Лідар “Маладога фронта” адзначыў, што плануе надалей працягнуць сваю грамадска-палітычную дзейнасць.
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…