Categories: Грамадства

У Баранавічах збіраюць подпісы за вяртанне шыльды ў гонар кіраўніка Мілавідскай бітвы

У Баранавічах грамадскія актывісты праводзяць збор подпісаў за вяртанне шыльды ў гонар кіраўніка Мілавідскай бітвы 1863 года Аляксандра Лянкевіча. Паводле Правабарончага цэнтра “Вясна”.

Яшчэ 20 гадоў таму, падчас святкавання 130-х угодкаў Мілавідскай бітвы касінераў Кастуся Каліноўскага з царскім войскам, Мілавідскай сярэдняй школе (Баранавіцкі раён) было прысвоена імя Аляксандра Лянкевіча – кіраўніка аб’яднанымі атрадамі паўстанцаў 1863 года. На будынку школы была вывешана адпаведная шыльда, але цяпер яе чамусьці няма.

– Таму ў гонар 150-х угодкаў Мілавідскай бітвы мы хочам сабраць як мага больш подпісаў і будзем патрабаваць ад мясцовай улады аднавіць гістарычную шыльду на будынку Мілавідскай сярэдняй школы. Асабліва ахвотна падпісваюцца ўдзельнікі Мілавідскага свята 2 чэрвеня 2013 года, а таксама ўсе тыя, хто чытаў у гарадской недзяржаўнай газеце “Intex-press” ці на сайтах падрабязную інфармацыю пра суды над грамадскімі актывістамі за арганізацыю і правядзенне гісторыка-культурнага свята ў гонар 150-х угодкаў Мілавідскай бітвы, – распавёў баранавіцкі актывіст Руха “За свабоду” Віктар Сырыца.

Усе сабраныя подпісы актывісты збіраюцца накіраваць старшыні Мілавідскай сельскай выканаўчай рады Былінскай Т.М. і дырэктару Мілавідскай СШ Прымшыц М.Ф.

Крыніца: spring96.org

Marta

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

3 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

4 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

4 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

7 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

7 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

7 дней ago