Вы чулі нешта пра Дзедзіч, але не ведаеце, што гэта? – Не ўяўляеце, чым займаюцца сябры Дзедзіча? – Не ведаеце, што карыснага можна знайсці ў Дзедзічы менавіта для сябе? Тады наступная інфармацыя для вас!
Шмат хто з берасцейскай моладзі чуў пра Дзедзіч, і нават трымаў у руках такі самы білютэнь, які зараз трымаеце вы, але пытанняў пра дзейнасць гэтай моладзевай арганізацыі заўсёды вельмі шмат.
І вось, нарэшце дзедзічы вырашылі распавесці пра сябе і запрасіць усіх ахвотных і зацікаўленых у госці на гарбату і расповед у малюнках (фотаздымках) пра ўсё, што было і яшчэ будзе зроблена.
Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» існуе ўжо 14 год, але дзень адчыненных дзвярэй ладзіцца ўпершыню – і гэты дзень дакладна не павінен прайсці міма вас, актыўных, неабыякавых беларусаў новага пакалення!
Прыходзьце у чацвер, 26 верасня, на офіс Дзедзіча, і мы адкажам на ўсе вашы пытанні – сціплыя і не.
Сустрэча адбудзецца ў чацвер, 26 верасня,
у 19-00 на офісе «Дзедзіча» па адрасе:
вул. Кірава, д. 60.
У межах дня адчыненых дзвярэй адбудзецца:
– фотавыстава (архіў фотаздымкаў за ўсе 14 гадоў працы),
– прэзентацыя дзейнасці па тэматычных блоках (беларуская культура, грамадская дзейнайсць, Еўрапейскі клуб і кампанія «За Вела-Брэст»),
– адказы на пытанні,
– запіс у сябры і валанцёры «Дзедзіча» па накірунках дзейнасці.
– падарункі і прызы за лепшыя пытанні!!!
Сябры «Дзедзіча» распавядуць пра тое, чым займаецца арганізацыя ў апошнія гады і, канешне, пра планы на будучыню – пра тое, дзе менавіта вы можаце прыняць удзел (ці нават арганізаваць): культурныя імпрэзы, сацыяльныя, грамадскія, экалагічныя акцыі, міжнародныя моладзевыя абмены і нават журналістыка.
Словам, цікавай працы хопіць усім!
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…