Categories: Грамадства

“Amnesty International”: Права- абарончая прэмія імя Вацлава Гавэла прысуджаная Алесю Бяляцкаму

Алесь Бяляцкі, беларускі праваабаронца і вязень сумлення, уганараваны правабарончай прэміяй імя Вацлава Гавэла. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Алесь Бяляцкі, беларускі праваабаронца і вязень сумлення, уганараваны правабарончай прэміяй імя Вацлава Гавэла ў знак прызнання яго працы па паляпшэнні становішча з правамі чалавека ў ягонай краіне ды за вялікую асабістую рызыку, якой ён падвяргаўся ў сваёй дзейнасці.

“Атрыманая сёння Алесем Бяляцкім прэмія адзначае ягоную мужную працу ў галіне правоў чалавека ў неспрыяльных умовах ды ягоныя вялікія асабістыя ахвяры ў ейнае імя. Акрамя таго, гэта знак асуджэння беларускіх уладаў за пераслед праваабаронцаў ды нападкі на свабоду аб’яднання, сходаў і выказвання меркаванняў, ” кажа Хізэр Макгіл, даследчык Amnesty International па Беларусі.

Алесь Бяляцкі ў цяперашні час адбывае чатыры з паловай гады турэмнага зняволення за дзейнасць у галіне правоў чалавека ў якасці кіраўніка праваабарончага цэнтра “Вясна” ў Беларусі. Арганізацыя праводзіць кампаніі супраць смяротнага пакарання, катаванняў і іншых відаў жорсткага абыходжання, а таксама з падтрымку палітычных зняволеных.

“Вясна” была зачыненая ў 2003 годзе, што дало ўладам магчымасць ужываць судовы пераслед у дачыненні да ейных членаў за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, і зрабіла немагчымым наяўнасць арганізацыйнага банкаўскага рахунку ў Беларусі.

Алесь Бяляцкі быў арыштаваны ў сувязі з выкарыстаннем ягоных асабістых банкаўскіх рахункаў у Літве і Польшчы для падтрымкі праваабарончай дзейнасці ягогай арганізацыі ў Беларусі. 24 лістападзе 2011 ён быў прысуджаны да турэмнага зняволення за “ўтойванне даходаў у буйных памерах”.

Суд парушыў міжнародныя стандарты справядлівага судовага разбору ў некалькіх адносінах, і Amnesty International лічыць , што абвінавачванні й прысуд спадару Бяляцкаму з’яўляюцца палітычна матываванымі і маюць на мэце перашкодзіць яго законнай дзейнасці ў якасці праваабаронцы. Amnesty International лічыць Алеся Бяляцкага вязнем сумлення, пазбаўленым свабоды выключна з-за сваёй дзейнасці ў галіне правоў чалавека, і працягвае заклікаць да яго неадкладнага й безумоўнага вызвалення.

У мінулым месяцы ягоная жонка, Наталля Пінчук, распавяла Amnesty International:

Я найбольш занепакоеная тым, як ён выжывае ў Бабруйскай калоніі. Ён жыве ў складаных і жорсткіх умовах. Ён не толькі знаходзіцца ў турме, адміністрацыя забараніла яму зносіны з іншымі вязнямі. Зняволеныя, якія маюць якія-небудзь кантакты з Алесем кажуць, што яны могуць страціць свае льготы, уключаючы права на ўмоўна- датэрміновае вызваленне, або быць падвергнутыя пакаранню. Доўгі тэрмін пазбаўлення волі пагражае ягонаму здароўю.”

Праваабарончая прэмія імя Вацлава Гавэла прысуджаецца штогод Парламенцкай асамблеяй Рады Еўропы ў партнёрстве з бібліятэкай Вацлава Гавэла бібліятэкі ды Фондам Хартыі ’77 для заахвочвання выбітных дзеяннняў грамадзянскай супольнасці ў абароне правоў чалавека ў Еўропе і за яе межамі.

Крыніца: spring96.org

 

Marta

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

3 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

4 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

4 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

7 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

7 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

7 дней ago