Грамадства

Жыхар Пінска не можа знайсці ўправы на інтэрнэт-падманшчыкаў

 

Міністэрства інфармацыі Беларусі адмовіла пінчаніну Мікалаю Клімовічу ў разбіральніцтве па фактах распаўсюду ілжывай інфармацыі на мясцовых сайтах ад ягонага імя. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Мікалай Клімовіч, які вядзе ўласны блог, спрабаваў звярнуць увагу на так званых “інтэрнэт-троляў”, якія ладзяць правакацыі і змяшчаюць у сеціве абразлівую і хлуслівую інфармацыю. Аднак у адпаведным міністэрстве прапанавалі звярнуцца ў мясцовыя праваахоўныя органы, дзе шукаць тых, хто змяшчае ілжывыя паведамленні, не збіраюцца. Ніяк не рэагуюць на гэтую з’яву і адміністратары мясцовых сайтаў.

Жыхар Пінска здзіўлены падобнымі адносінамі з боку дзяржаўных устаноў, якія ўхіляюцца ад выканання сваіх абавязкаў наконт дзейнасці ў Інтэрнэце. Бо можа адбыцца так, што ад імя Мікалая Клімовіча нехта будзе заклікаць да гвалту, і тады несці адказнасць за такія паведамленні будзе ўжо сам блогер, нягледзячы на тое, што ён не мае дачынення да падобных допісаў.

 


Крыніца: spring96.org

Пакінуць адказ