Хочаш размаўляць па-ангельску? Не ведашь дзе і з кім можна навучыцца гэтай мове? Няма грошаў на персанальнага настаўніка?
Разам рабіць усё лягчэй, таму вучыцца будзем таксама разам – і замест урокаў і пар у нас атрымаецца сустрэча з сябрамі ^^
А у праграме:
– расповеды ды дыскусіі;
– спрэчныя пытанні;
– жарты і показкі;
– цікавыя фільмікі;
– гарбатка і смачнасці
і ўсё гэта па-ангельску і крышачку па-беларуску.
Бліжэйшая сустрэча ENG-BEL Club адбудзецца ў гэты чацверг, 17 кастрычніка, а 20 гадзіне – прыходзь і абавязкова бяры з сабою сяброў.
Сустрэча адбудзецца па адрасу вуліца Кірава 60/1 (адразу за крамай Космас).
Далучайся да нас бескаштоўна!
У гэты чацверг будзе ўжо другая сустрэча клуба, але далучыцца ніколі не позна. Усімі уражаннямі, успамінамі і, галоўнае, матэрыяламі, а таксама арганізацыйнымі пытаннямі і адказамі будзем займацца на сторонцы ў “ВК”: vk.com/engbelclub.
Калі трэба дапамога ці не ведаеш, як да нас трапіць – тэлефануй +375 33 328 65 94, Ліндзіра.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…