У рамках тыдня нямецкай мовы і культуры адбудзецца творчая сустрэча з Андрэем Хадановічам.
У Брэсце з 18 па 27 кастрычніка праходзіць тыдзень нямецкай мовы і культуры. Акцэнтамі праграмы маюць быць 20-годдзе партнёрства паміж беларускім Брэстам і нямецкім Равэнсбургам, 20-годдзе падзення Берлінскага муру. Тыдзень праходзіць спачатку ў Мінску, пасля ў Брэсце. У сталіцы такія мерапрыемствы ладзяцца ўжо больш за 10 гадоў, у Брэсце — толькі трэці год.
У рамках тыдня адбудзецца творчая сустрэча з Андрэем Хадановічам. Мерапрыемства пройдзе ў чацвер 24 кастрычніка (17.30 – 20.00) ў абласной бібліятэцы(бульвар Космонавтов 48).
Андрэй Хадановіч. Паэт, перакладчык, выкладчык, арганізатар літаратурных імпрэзаў. Нарадзіўся ў Мінску. Аўтар кніг паэзіі “Старыя вершы”, “Лісты з-пад коўдры”, “Землякі, альбо Беларускія лімерыкі”, “Сто лі100ў на tut.by”, “Берлібры”, “Несіметрычныя сны”. Перакладае на беларускую мову творы ўкраінскіх, польскіх, французскіх, амерыканскіх, расійскіх паэтаў і празаікаў, напр., Шарля Бадлера, Леанарда Коэна, Юрыя Андруховіча і іншых. Ягоныя вершы і эсэ перакладзеныя на дзясятак еўрапейскіх моваў.
Чытаць кнігі Андрэя Хадановіча можна тут.
Глядзець праект “Чорны-белыя вершы” з удзелам Хадановіча можна тут.