Бярозаўскія праваабаронцы Сяржук Русецкі, Тамара Шчапёткіна і грамадская актывістка Таццяна Тарасевіч напісалі заяву ў райвыканкам. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”
У сваёй заяве яны ўнеслі прапанову, каб у мэтах стварэння ўмоў для рэалізацыі канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян, рэалізацыі права на свабоду выказвання меркавання і свабоду сходаў Бярозаўскі райвыканкам, які прыняў рашэнне № 138 ад 09.02. 2010 года “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Бярозаўскім раёне”, дапамог установе аховы здароўя распрацаваць прэйскурант на медычнае абслугоўванне масавых мерапрыемстваў.
Справа ў тым, што бальніца не хоча заключаць дамову на абслугоўванне, да прыкладу, пікетаў, бо не мае прэйскуранту. А калі райвыканкам не ў стане дапамагчы бальніцы, то няхай выключыць з рашэння патрабаванне аб заключэнні дамовы з бальніцай.
Праваабаронцы і актывісты за апошніх пару месяцаў падавалі двойчы заяву на пікеты і двойчы бальніца адмовілася заключаць дамову: няма ў іх ніякіх пастаноў наконт гэтага і няма нават прэйскуранта.
У сваю чаргу райвыканкам спасылаўся ў сваіх адмовах на адсутнасць дамоў з адпаведнымі службамі, у твм ліку з бальніцаю.
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…