Categories: Грамадства

У Брэсце ўшанавалі памяць ахвяр палітычных рэпрэсій

Мясцовыя прадстаўнікі грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) наведалі Трышынскія могілкі, дзе ўсталяваны помнік тым, хто пацярпеў ад рэпрэсій у савецкія часы. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Пасля ўскладання кветак і хвіліны маўчання прысутныя падзяліліся сваімі ўражаннямі наконт трагічных падзей тых часоў і ўзялі ўдзел у круглым стале на тэму “Палітычныя рэпрэсіі: учора і сёння”. Як адзначыў першы намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі, сённяшні дзень сапраўды з’яўляецца днём жалобы: “Роўна 76 год таму за адну ноч у мінскай турме было растраляна больш за 100 лепшых сыноў Беларусі, а ўвогуле палітычныя рэпрэсіі рознага ўзроўню адчулі каля мільёна чалавек. Ужо ў сучаснай Беларусі мы маем тысячы пакалечаных лёсаў, калі людзей пазбаўляюць працы за іншадумства , збіваюць падчас мірных акцый, арыштоўваюць і кіадаюць у турмы нібыта за крымінальныя злачынствы. Сведчаннем таму, што палітычны пераслед працягваецца ў Беларусі і зараз – затрыманні, што адбыліся 29 кастрычніка”.


Крыніца:  spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago