Грамадства

Вуліца Каліноўскага можа з’явіцца ў Берасці

Брэсцкі Гарвыканкам вынес на грамадскае абмеркаванне назву новай вуліцы, якая ўтварылася пасля будаўніцтва транспартнай развязкі “Заходні абыход”, што ў раёне Брэсцкай Крэпасці. 

Першапачаткова планавалася надаць вуліцы назву “Таможная”, што на думку філолагаў не прымальна. З улікам меркавання філолагаў у брэсцкіх і іншагародніх СМІ, а таксама апытання ў сацыяльных сетках на карысць іншай назвы (не “таможнай”), Малады Фронт пачынае безпрыцэндэнтную акцыю па наданню назвы вуліцы – імя Кастуся Каліноўскага.

Прапанову маладафронтаўцы тлумачаць некалькімі прычынамі:

  •  Сёлета адзначаецца 150 гадавіна нацыянальна-вызвольнага паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага;
  • Берасце (горад і крэпасць) былі непаспрэдна звязаны з падзеямі паўстання (адбываліся рэйды інсургентаў у ваколіцах гораду, удзельнікі адбывалі пакаранне ў мясцовай турме, якая месцілася ў Крэпасці);
  • Наданне назвы новай вуліцы не звязана з перайменаваннем старой, таму бюджэт гораду не панясе дадатковых выдаткаў;
  • Чэмпіянат свету па хакеі і іншыя спартовыя падзеі прыцягнуць турыстаў, якія згодна міжнародных даследванняў, прагнуць адчування аўтэнтычнасці краіны, што прыдае каларыт калі назвы вуліцы нашых гарадоў звязаны з імёнамі нацыянальных герояў;
  • Брэст – гэта заходняя брама Беларусі і годная назва новай вуліцы, недалёк Варшаўскай шашы, паспрыяе фармаванню пазітыўнага іміджу як гораду, так і краіны.

Падпісацца за вуліцу Кастуся Каліноўскага можна на сайце анлайн-петыцый. Сабраныя подпісы будуць накіраваны на адрас афіцыйнага выдання гарвыканкама “Брестский вестник“.

Прапановы па назве вуліцы “імя Кастуся Каліноўскага” можна накіроўваць сюды: Брэст, Міцкевіча 25,  альбо на пошту: [email protected](Газета «Брэсцкі вестнік»)

Пакінуць адказ