Менскі эўрапейскі клюб запрашае ўзяць удзел у конкурсе “Блізкія суседзі: 10 год у Эўразьвязе”, прысьвечаным дасягненьням 10 гадовага сяброўства ў Эўразьвязе найблізкіх суседзяў Беларусі – Польшчы і Літвы.
Конкурс праводзіцца ў два этапы. Першы этап – інтэрнэт-віктарына (па 21 лістапада), дзесяць пераможцаў якой выходзяць у другі тур – афляйнавы фінал.
Фіналісты атрымаюць падарункі ад Польскага Інстытуту ў Менску і рэкамэндацыі ад Руху “За Свабоду” на ўдзел у навучальных праграмах у Польшчы і Літве. Пераможцы конкурсу атрымаюць дыск для захоўваньня інфармацыі, букрыдар і пляншэт.
Каб узяць удзел у інтэрнэт-віктарыне, трэба прайсьці адмысловую рэгістрацыю на сайце конкурсу з выкарыстаньнем уласнага профілю ў сацыяльных сетках па спасылцы.
Удзельнікі мусяць пазначыць актуальны адрас электроннай пошты, на які будуць адпраўленыя вынікі тэсту ды іншая інфармацыя, датычная ўдзелу ў конкурсе.
Падрабязнасьці – на сайце.
Крыніца: ampby.org