Берасцейская моладзь працягвае ладзіць вечарыны ў этнафармаце. Другая фолькімпрэза пад простай назвай ТОЛЬКіФОЛЬК адбудзецца 24 лістапада ў гарадскім Доме культуры ў 19 гадзін
Арганізатарамі выступілі гурт сярэднявечных танцаў “Берасцейскі замак” і клуб этнічнай культуры “Зюзя club”(заўвага аўтара: першая берасцейская этнавечарына прайшла пад назвай “Зюзя-фэст”).
Як адзначаюць самі арганізатары:
такія вечарыны дазваляюць моладзі датыкнуцца да каранёў, да сваёй спадчыны, пабачыць і адчуць дух і чым жылі іх продкі. І даведацца, чым бавіліся бабулі і дзядулі, калі не было Інтэрнэта, тэлебачання.
Што будзе на вечарыне?
Віктар Клімус (суарганізатар вечарыны) абяцае гасцям:
- шмат пазітыўных эмоцый;
- толькі этнычныя беларускія танцы (верабей, полька-людзвінка, кракавяк, ойра, маразулька і іншыя).
- гульні-забавы;
- сумесныя спевы прыпевак і падгульнёў;
- беларускія абярэгі;
- сюрпрызы.
Пры гэтым будуць прадстаўлены карагодавыя танцы, парныя, танцы са зменай партнера.
Шаноўныя ўдзельнікі.
Малады музычны гурт “Cad Goddeu!” – адзіны ў Берасці займаецца гістарычнай музыкай. І выкарыстоўвае беларускую старажытную дуду.
Уваход: Кошт квіткоў – 20 000 бел.руб. (калі загадзя купіць) і 25 000 бел.руб. (у дзень імпрэзы).
Кантакты:
Дамовіцца пра квіткі і іншую інфармацыю можна па тэлефонах:
+375 29 7921735
+375 29 7986011
Ці ў суполцы “Укантакце”: ТОЛЬКіФОЛЬК
Запрашаем усіх неабыякавых да Беларусі этнічнай, фальклорнай і гістарычнай.
Аўтар: Наталля Гарайкіна
Фота: Павел Срамук