Берасцейскі гурт SCIANA прэзэнтаваў новы альбом пад сімвалічнай назвай “Мы застанемся!” у родным горадзе 16 лістапада. У альбом увайшлі 11 новых кампазіцый.
“Добры гурт, гук і выступ. За 2013 і ,нават, 2012 гады я не магу зараз узгадаць такі добры канцэрт не толькі ў Берасці, а нават і ў Беларусі”, – падзяліўся слухач Віталь. Канцэрт-прэзэнтацыя складаўся не толькі з выступу берасцейскага гурта. У гэты вечар да Сьцяны прыйшлі і сябры-музыкі.
На разагрэве граў гурт INGRIN.
“Наша задача разагрэць Вас: шыю, рукі, ногі і іншыя канечнасці”, – вось з такой фразы пачаў свой выступ малады і энэргічны гурт. Адна з слухачак, Надзея, выказала думку, што гурт вельмі падобны да амерыкаскіх KORN. У інтэрв’ю Дзедзічу саліст INGRIN Іван Жорнаў адказаў, што падобны да амерыканцаў толькі дрэдамі.
Насамрэч INGRIN малазнаёмы берасцейскай публіцы гурт. Спяваюць на ангельскай мове і існуюць паўгады. Іван падзяліўся:
“Асноўны сэнс песен – гэта энэргія, якая павінна качаць людзей.
Чаму спяваем на ангельскай мове? У адным з фільмаў Кустуріцы ёсць персанаж, які пеў песні пад акустычную гітару на незнаёмай мове. Калі хтосьці захоча зразумець, чаму мы пяем на ангельскай мове, ён паглядзіць кавалак фільма з гэтым персанажам.”
Здаецца хлопцы не зусім падыходзілі з ангельскімі кампазіцыямі да ўсёй канцэпцыі імпрэзы. Але залу трошачкі качала.
Бліжэй а 8-ай гадзіне вядучы Анатоль Курісь (вакаліст гурта Saint Gooseberry) дазваўся на сцэну галоўных удзельнікаў імпрэзы. Пачалі хлопцы з песні “Мы застанемся”. Вельмі сімвалічна і проста. “Граем кампазіцыю ў Берасці ўпершыню”,- падмеціў Павел Прохараў (вакаліст). І тут пачаўся сапраўдны рокавы “замес”: было вельмі горача ад эмоцый, спеваў і танцаў берасцейцаў.
“Іх выступы заўсёды такія: за душу бяруць”, – адзначыла госць канцэрту Алена.
У гэты вечар гурт Сьцяна спела сумесную песню “Кропка вяртання” з Анатолем Курісь, з Кацярынай з гурта TerraKod – “Апошняя песня” і з Воўкай Plumbum песню “Слёзы пад дажджом”. Таксама берасцейскі гурт прызэнтаваў “дырэктарскую песню” прысвечаную Зміцеру Назараву (“Ніколі болей”) і песню для тых, хто хоча спаць.
Напрыканцы канцэрту берасцеец выкрыкнуў у мікрафон: “Лепшы рок-н-рол за паследнія 2 гады”.
Дзяўчына-слухачка адзначыла, што для канцэртаў Сьцяны патрэбна выбіраць залы не з месцамі для сядзення, вельмі цесна, берасцейцам недзе разысціся.
Пасля імпрэзы Павел Прохараў распавяў для чытачоў Дзедзіча, чаму так называецца новы альбом і мала выступаў у родным Берасці.
“Усе канцэрты, якія мы граем у Берасці, робім самі. Ніхто не запрашае, вось і не граем. Не можам рабіць імпрэзы кожны дзень самі. У Берасці за 2013 год быў адзіны такого плану канцэрт.”
Чаму “Мы застанемся!”: усе мы немалыя хлопцы, добрага ўзросту, у кожнага свае справы: жонкі, дзеці. Зразумела ў нашыя гады шмат музыкаў сыходзіць з музычнага шляху і выбірае шлях, які складаецца з надзённых справаў. Таму прэзэнтацыяй альбома мы хацелі данесці да слухача, што спыняцца не плануем і будзем граць далей. Вось так і жывем!”
Фотарэпартаж ад Васіля БРУХА:
Аўтар: Наталля ГАРАЙКІНА
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…