Categories: Грамадства

Пытанне пра забарону сайта “Вясны” Валянцін Стэфановіч ставіць перад Мінсувязі і інфарматызацыі

13 лістапада намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч накіраваў скаргу ў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Ён дамагаецца рассакрэчвання органа, паводле рашэння якога сайт арганізацыі патрапіў пад забарону.  Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”  

З пытаннем пра тое, які дзяржаўны орган прыняў рашэнне аб унясенні інтэрнэт-рэсурса www.spring96.org і ў сувязі з чым, праваабаронца раней звяртаўся ў Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, а таксама ўдзяржаўную інспекцыю па электрасувязі, бо, паводле інфармацыі з ААЦ, менавіта “БелДІЭ” мусіла даць адказ па сутнасці пастаўленых пытанняў. Аднак праваабаронца так і не атрымаў абяцанага адказу .

Начальнік “БелДІЭ” Сяргей Багданаў паведаміў Валянціну Стэфановічу, што “нарматыўнымі прававымі актамі не рэгламентаваны паўнамоцтвы РУП “БелДІЭ” па распаўсюджванні інфармацыі аб ідэнтыфікатарах інтэрнэт-рэсурсаў, якія змяшчаюцца ў спісе абмежаванага доступа”.

“Атрымліваецца вельмі дзіўная сітуацыя, калі, з аднаго боку, публічна і афіцыйна паведамляецца аб аднясенні шэрагу інтэрнэт-рэсурсаў, сярод якіх і сайт Праваабарончага цэнтра “Вясна” www.spring96.org , у спіс абмежаванага доступу, а, з іншага боку, я як карыстальнік інтэрнэт-паслугаў і сталы аўтар дадзенага рэсурса, не магу атрымаць вычарпальную  інфармацыю аб тым, на падставе рашэння якога дзяржаўнага органа  гэты рэсурс быў унесены ў такі спіс. Калі зыходзіць з атрыманага мной адказу з РУП “БелДІЭ”, то дадзеная інфармацыя з’яўляецца сакрэтнай і закрытай для шырокай грамадскасціЗамест адказу па сутнасці пастаўленых пытанняў мне было прапанавана звярнуцца ва ўсе ўпаўнаважаныя органы, якія прымаюць такія рашэнні…Атрымліваецца, я мушу сам шукаць сярод вялікай колькасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання менавіта той адзіны, які прыняў адпаведнае рашэнне, і высвятляць у яго прычыны прыняцця такога рашэння?” – піша праваабаронца ў скарзе ў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

Цяпер ужо сваё пытанне Валянцін Стэфановіч ставіць перад міністэрствам.

Крыніца: spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago