Грамадства

Брэст: суд прыняў рашэнне аб прымусовым высяленні

Паводе пазову мясцовага гарвыканкама, які быў задаволены судом Ленінскага раёна Брэста, уласнікі трох кватэр дома №10 па вуліцы Астроўскага павінны быць выселеныя з будынку, што з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.  Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

У першапачатковым варыянце пазова гарвыканкам замест кватэр ў гістарычным будынку ў цэнтры Брэста прапанаваў жыхарам дому жыллё ў аддаленых мікрараёнах. Аднак, калі высветлілася, што ўладальнікі кватэр у гэтым доме ўжо не зарэгістраваныя і там жывуць іх родныя, суддзя Алег Міранюк абвесціў перапынак у працэсе, які спатрэбіўся, каб улады удакладнілі свой пазоў. Як паведаміў адзін з уласнікаў кватэры Генадзь Войцкаў, калі судовыя слуханні аднавіліся, стала зразумелым, што гарвыканкам ужо не збіраецца прадстаўляць “перасяленцам” іншае жыллё, на падставе таго, што гаспадары трох кватэр у гэтым доме зараз не жывуць. Суд прыняў рашэнне на карысць уладаў і прымусіў жыхароў вызваліць кватэры.

Варта дадаць, што самі ўладальнікі кватэр у доме па вуліцы Астроўскага таксама спрабуюць у судовым парадку прыцягнуць да адказнасці кіраўніцтва Брэсцкага аблвыканкама , якое, на думку жыхароў дома, парушыла гарантаваныя Канстытуцыяй РБ правы, што тычыцца гарантый недатыкальнасці ўласнасці.

Крыніца: spring96.org

Пакінуць адказ