Паводе пазову мясцовага гарвыканкама, які быў задаволены судом Ленінскага раёна Брэста, уласнікі трох кватэр дома №10 па вуліцы Астроўскага павінны быць выселеныя з будынку, што з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”
У першапачатковым варыянце пазова гарвыканкам замест кватэр ў гістарычным будынку ў цэнтры Брэста прапанаваў жыхарам дому жыллё ў аддаленых мікрараёнах. Аднак, калі высветлілася, што ўладальнікі кватэр у гэтым доме ўжо не зарэгістраваныя і там жывуць іх родныя, суддзя Алег Міранюк абвесціў перапынак у працэсе, які спатрэбіўся, каб улады удакладнілі свой пазоў. Як паведаміў адзін з уласнікаў кватэры Генадзь Войцкаў, калі судовыя слуханні аднавіліся, стала зразумелым, што гарвыканкам ужо не збіраецца прадстаўляць “перасяленцам” іншае жыллё, на падставе таго, што гаспадары трох кватэр у гэтым доме зараз не жывуць. Суд прыняў рашэнне на карысць уладаў і прымусіў жыхароў вызваліць кватэры.
Варта дадаць, што самі ўладальнікі кватэр у доме па вуліцы Астроўскага таксама спрабуюць у судовым парадку прыцягнуць да адказнасці кіраўніцтва Брэсцкага аблвыканкама , якое, на думку жыхароў дома, парушыла гарантаваныя Канстытуцыяй РБ правы, што тычыцца гарантый недатыкальнасці ўласнасці.
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…