Categories: Грамадства

Брэст: жыхары мікрараёна Рэчыца скардзяцца на гарвыканкам

Мясцовыя актывісты кампаніі “Гавары праўду!” накіравалі скаргу ў Брэсцкі аблавыканкам і кіраўніцтва ДАІ ў сувязі з нездавальняючым адказам гарадскіх уладаў наконт добраўпарадкавання вуліцы Сонечнай.  Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Раней з дапамогай актывістаў кампаніі было сабрана больш за 100 подпісаў жыхароў мікрараёна Рэчыца пад калектыўным зваротам у гарвыканкам. У прыватнасці, жыхары мікрараёна выказвалі занепакоенасць станам тратуараў і дарожнага пакрыцця на вуліцы Сонечнай. Тратуараў на згаданай вуліцы фактычна няма (за выключэннем невялікага ўчастка), а становішча пагаршаецца, бо апошнім значна ўзрасла інтэнсіўнасць пешаходнага і транспартнага руху на гэтай тэрыторыі пасля з’яўлення царквы, рынку, аўтастаянкі і будаўніцтвам жылых дамоў. Акрамя таго, рамонтныя работы па водаадвядзенню былі праведзены кепска, бо адсутнічае ліўневы сцёк і зараз на скрыжаваннях вуліц Сонечная, Акімачкіна, Адамкоўская і Рэчыцкая падчас дажджоў утвараецца вялікая лужына. Гэта таксама замінае руху пешаходаў падчас неспрыяльнага надвор’я: асабліва пакутуюць у такой сітуацыі пажылыя людзі і школьнікі, а адсутнасць абсталяванага тратуара ўяўляе відавочную небяспеку для дарожнага руху на гэтым участку.

Аднак, як паведаміў актывіст кампаніі “Гавары праўду!” Ігар Маслоўскі, у атрыманым з Брэсцкага гарвыканкама адказе не былі пазначаныя ні канкрэтныя дзеянні, ні тэрміны рэагавання ўладаў на калектыўны зварот грамадзян. Па словах Маслоўскага, жыхары мікрараёна таксама лічаць, што ў парушэнне артыкулу 9 Закона РБ “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў” гарадскімі ўладамі не былі прынятыя меры для поўнага, аб’ектыўнага і ўсебаковага разгляду звароту ў межах сваёй кампетэнцыі.

У сваёй скарзе у Брэсцкі абласны выканаўчы каміэт жыхары просяць выдаць прадпісанне гарвыканкаму па ліквідацыі прычын і ўмоў, што сталіся нагодай для калектыўнага звароту, абсталяваць вуліцу Сонечную тратуарам ў месцах інтэнсіўнага пешаходнага і аўтамабільнага руху , зрабіць якасны рамонт дарожнага пакрыцця, каб прадухіліць затапленне пазначанай тэрыторы.

Крыніца:  spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago