Categories: Грамадства

Швецыя – 103 гады без смяротнага пакарання

Былая галоўная следчая турма Швецыі на выспе Лангхольмен. Фота з сайта m.forbes.ru Былая галоўная следчая турма Швецыі на выспе Лангхольмен. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

23 лістапада спаўняецца 103 гады з дня апошняга прывядзення ў выкананне смяротнага прысуду ў Швецыі.
Апошні раз смяротнае пакаранне ў Швецыі прыведзенае ў выкананне 23 лістапада 1910 года – на гільяціне абезгалоўлены Ёхан Альфрэд Андэр, які быў асуджаны да смяротнай кары за забойства 24-гадовай касіркі ў адной з крамаў Стакгольма падчас рабавання.
Апошняе пакаранне смерцю адбылося ў турме, якая знаходзілася ў цэнтры Стакгольма на невялікай выспе Лангхольмен. Турму зачынілі ў 1975 годзе пасля амаль 250-гадовага існавання. Пасля рэканструкцыі замест ізалятараў і камераў там з’явіўся гатэль – нумары і рэстаран.
Цяпер на фасадзе аднаго з будынкаў былой турмы ўсталяваная мемарыяльная скульптура – сімвалічная выява гільяціны, а на яе канструкцыі і профіль чалавека, пакаранага смерцю.
Апошняе пакаранне адбылося ў 1910 годзе, але смяротная кара ў Швецыі была адмененая ў 1921 годзе і гэта тычылася мірнага перыяду. А ў 1972 годзе ў краіне адмянілі вынясенне смяротнага прысуду і пакаранне смерцю ў ваенныя гады.

Крыніца: spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

2 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

3 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

4 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

6 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

6 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

6 дней ago