Кіраўніку шведскай праваабарончай арганізацыі Civil Rights Defenders Роберту Хорду 5 лістапада было адмоўлена ва ўездзе ў Беларусь.Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”
Пра гэта стала вядома толькі зараз, калі Хорд змясціў у facebook фота свайго пашпарту з пячаткай беларускай амбасады аб забароне ўезду.
Апошні раз Роберт Хорд наведаў Беларусь у снежні 2010 года, пад час падзеяў, звязаных з выбарамі Прэзідэнта Беларусі. Пасля разгону пратэстнай акцыі на Плошчы Незалежнасці Роберт Хорд паспеў наведаць офіс Праваабарончага цэнтра “Вясна” перад тым, як туды ўварваліся супрацоўнікі міліцыі.
“Адмоўлена”. Беларускія ўлады ў чарговы раз вырашылі не дазволіць мне трапіць у Беларусь. Я і мае калегі не змаглі наведаць краіну са снежня 2010 года ў сувязі з нашай “падрыўной” працай ў галіне правоў чалавека. Я думаю, гэта азначае, што мы робім добрую працу … напісаў Роберт Хорд на сваёй старонцы ў facebook .
На жаль, з кожным годам ў Беларусі ўсё большую частку “персонаў non grata” складаюць не тэрарысты і злачынцы, а тыя, хто крытыкуе існуючы рэжым, альбо можа данесьці іншаму свету дакладную інфармацыю пра становішча з правамі чалавека ў нашай краіне. Гэта вельмі выразна заўважна цягам апошніх гадоў, калі праз створаны ўладамі жалезны плот у Беларусь не змаглі патрапіць сотні грамадскіх дзеячоў, палітыкаў, журналістаў і праваабаронцаў з розных краінаў свету.
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…