6 лістапада ў Мінску прайшла прэзентацыя аналітычнага дакладу “Моладзь Беларусі на рынку працы і ў сістэме працоўных адносін”, які быў падрыхтаваны НІСЭПД па замове Беларускага Шуманаўскага таварыства (Польшча) і пры падтрымцы сайта «Адукацыя-iнфо».
Сярод працуючых удзельнікаў апытання значная большасць працаўладкавана па спецыяльнасці. Цікава, што гэты паказчык вышэй у асоб жаночага полу. Так, сярод рэспандэнтаў мужчынскага полу працуюць па атрыманай спецыяльнасці 65,2 % , а сярод рэспандэнтак жаночага полу – 73,8 % . Сам па сабе высокі працэнт людзей, якія працуюць па спецыяльнасці, можа быць звязаны як з больш сьвядомым выбарам будучай прафесіі ў моладзі , так і з фактарам размеркавання. На дадзеную ўзроставую катэгорыю прыходзіцца перыяд атрымання адукацыі і адпрацоўка па размеркаванні. Адпаведна, у сілу адсутнасці працоўнага вопыту і заканадаўчага замацаванага абавязковага размеркавання ў маладых людзей застаецца мала магчымасцяў для манеўру, нават калі яны б і хацелі змяніць спецыяльнасць.
Аплата працы
Большая незадаволенасць жанчын узроўнем заробкаў ізноў жа можа быць звязана з тым, што сапраўды ў іх заробкі ніжэй, чым у мужчын. Жанчыны арыентаваны на такія спецыяльнасці, дзе ў прынцыпе адносна нізкая зарабатная плата; таксама ім недаплачваюць у параўнанні з мужчынамі ў выпадку аднолькавых спецыялізацый. Сярэдняя зарабатная плата жанчын ў 2012 годзе склала ўсяго 74.5 % ад зарабатнай платы мужчын. Важна адзначыць, што ў 2010 г. гэты паказчык быў 76.6 %. Дадзенае разыходжанне ва ўзроўні даходаў звязана у вялікай ступені з тым, што жанчыны ўсё яшчэ пераважна сканцэнтраваныя ў такіх галінах як ахова здароўя, адукацыя, культура, дзе ўзровень зарплаты значна ніжэй у параўнанні з вытворчым сектарам, дзе працуюць пераважна мужчыны. Практычна ўсе «жаночыя» галіны маюць больш нізкую сярэднюю зарплату. Акрамя таго, назіраецца адрозненне ва ўзроўні зарплаты ў рамках адной галіны.
У рамках апытання маладыя жанчыны таксама адзначылі , што іх не задавальняюць перспектывы павышэння зарплаты ( 45,8 %). Толькі 17,4 % задаволеныя перспектывамі павышэння зарплаты. Сярод маладых мужчын 34,6 % схіляліся да адказу, што іх усё задавальняе ў гэтым стаўленні і 31,2 % – што не задавальняе.
На аплату працы аказвае ўплыў не толькі сфера працы, але і становішча ў кар’ернай іерархіі. Маладыя мужчыны бачаць для сябе больш кар’ерных магчымасцяў, чым жанчыны: 35,1 % рэспандэнтаў і 24,9 % рэспандэнтак адзначылі, што іх задавальняюць магчымасці кар’ернага росту.
Таксама рэспандэнты і рэспандэнткі адзначалі разнастайныя выпадкі парушэння іх працоўных правоў. Гэта і зарплаты ў канвертах, і сістэматычныя перапрацоўкі, і парушэнні тэхнікі бяспекі. Пры гэтым маладыя жанчыны адзначалі, што сутыкаліся і з выпадкамі дыскрымінацыі па прыкмеце полу і ўзросту.
Пры гэтым маладыя мужчыны больш скептычныя ў дачыненні да кантрактнай сістэмы: 51,2 % рэспандэнтаў выказалі адмоўнае стаўленне да заключэння кантрактаў і толькі 29,7 % – станоўчае. У той жа час сярод рэспандэнтак 40,3 % ставяцца адмоўна да кантрактаў і 42,5 % – станоўча. Значная частка і мужчын ( 30,2 %), і жанчын ( 25,9 % ) пагадзіліся, што кантракты робяць работнікаў бяспраўнымі.
Не назіраецца значных адрозненняў паміж маладымі мужчынамі і жанчынамі ў адказах на пытанне аб магчымасцях супраціву дыскрымінацыі. Рэспандэнты і рэспандэнткі былі больш схільныя разглядаць звальненне як метад пераадолення парушэння іх правоў. Але пры гэтым, увогуле, вялікая частка была гатовая звярнуцца ў тыя ці іншыя органы і судзіцца: 40,4 % мужчын і 34,8 % жанчын.
Пры гэтым , важна падкрэсліць, што моладзь з’яўляецца асабліва ўразлівай групай па адносінах да рызыках беспрацоўя. Па афіцыйных дадзеных часцей за ўсё без працы аказваюцца жанчыны ва ўзросце 20-34 гадоў. Так ва ўзросце да 30 гадоў на ўліку ў службе занятасці стаяла 6677 жанчын і 4158 мужчын. Аднак дадзеныя даследаванні фіксуюць, што маладыя людзі не спяшаюцца ў выпадку беспрацоўя станавіцца на ўлік у службу занятасці, што адпаведна значыць, што ўзровень рэальнага беспрацоўя сярод моладзі можа быць нашмат вышэй.
Пры гэтым 51,7 % маладых мужчын і 64,2 % маладых жанчын адзначылі, што сярод іх сваякоў і знаёмых ёсць беспрацоўныя. Пры ацэнцы ж рызык беспрацоўя і мужчыны (49,3 %) і жанчыны (52,7 %) у большасці сваёй паказалі, што ў апошні час людзі больш баяцца страціць працу.
Чаканні моладзі
На думку маладых людзей, найбольш важным крытэрыем «добрай працы» з’яўляецца высокая аплата працы. Так лічаць 167 рэспандэнтаў і 170 рэспандэнтак. Каля 15 % апытаных таксама паказвалі, што важныя якасць працы («цікавая, творчая праца»), зручны графік і магчымасць кар’ернага роста. В дачыненні да чаканняў на будучыню маладыя людзі адзначалі ў якасці самага важнага дасягнення высокую зарплату, наяўнасць жылля і машыны, ўласнага бізнесу і кар’еры.
Падобныя ўяўленні моладзі сведчаць не столькі пра асабліва меркантыльныя інтарэсы сучаснай моладзі, але хутчэй аб іх нестабільным становішчы ў сферы працы і няўпэўненасці ў сваім матэрыяльным становішчы. Сацыяльна -эканамічныя праблемы, якія існуюць у краіне, не спрыяюць адчуванню стабільнасці і не даюць магчымасцяў для сучаснай моладзі вырашыць пытанні з жыллём і заробкам . Нядзіўна, што большая частка разглядае ад’езд у іншую краіну як эфектыўны спосаб вырашэння сваіх праблем на рынку працы.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…