Categories: Грамадства

Палата прадстаўнікоў не адрознівае беларускую мову ад рускай

Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Малочка атрымаў адказ з Палаты прадстаўнікоў на сваю скаргу аб парушэнні моўнага заканадаўства дэпутатамі ад Салігоршчыны Яўгенам Абаленскім і Таісай Данілевіч. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Перапіску з “народнымі абраннікамі”, датычную неабходнасці будаўніцтва ў горадзе новай паліклінікі, актывіст АГП вядзе яшчэ са жніўня. Яго першы зварот дэпутаты наўпрост праігнаравалі. Пасля скаргі ў пракуратуру парламенцкая камісія па рэгламенце зрабіла заўвагу дэпутатам ад Салігоршчыны аб парушэнні закона “Аб зваротах грамадзян”. Дэпутаты на заўвагу аператыўна адрэагавалі ды ў тэрміновым парадку далі адказ салігорскаму актывісту. Вось толькі выявілася, што адказы былі дадзеныя на рускай мове, хаця ўсе свае запыты і скаргі Віктар Малочка рабіў выключна па-беларуску.

З гэтай нагоды салігорцу давялося зноўку скардзіцца  на дэпутатаў ад Салігоршчыны ў Генеральную пракуратуру. Гэтым разам на парушэнне закона “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”. Пасля доўгіх блуканняў па дзяржаўных інстацныях адказ па сутнасці дала ўсё тая ж Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўнаму будаўніцтву, мясцоваму самакіраванню і рэгламенту. Намесніца старшыні Пастаяннай камісіі В. І. Жураўская адказала літаральна наступнае: “Па інфармацыі дэпутатаў Данілевіч Т. І. і Абаленскага Я. В. адказы на звароты Вам дадзены на беларускай мове”.

Мне нават цяжка гэта неяк пракаментаваць, бо да сваёй скаргі я прыкладаў копіі рускамоўных адказаў дэпутатаў. Пра якую наогул інфармацыю ад дэпутатаў можа весціся гаворка? Складаецца ўражанне, што ў парламенце наўпрост не могуць адрозніць беларускую мову ад рускай, – кажа Віктар Малочка.

Зрэшты, актывіст АГП прызнае, што падчас далейшай перапіскі з дэпутатамі ён атрымаў ад іх адзін адказ на беларускай мове. Вось толькі дадатак да яго ў выглядзе грунтоўнага адказу Упраўлення аховы здароўя Мінаблвыканкаму на дэпутацкі запыт, быў зноў на рускай мове.

Крыніца: spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago