З ініцыятывай правядзення такога шэсця 21 снежня па праспекце Машэрава і вуліцы Леніна выступіла Брэсцкая абласная арганізацыя Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”
Як паведаміў мясцовы кіраўнік АГП Уладзімір Вуек, мэтай масавага мерапрыемства з’яўляецца праява салідарнасці з украінскім народам у яго імкненні мець еўрапейскую перспектыву. “Украінская сітуацыя можа стаць сур’ёзным фактарам, які паўплывае на развіццё падзеяў у Беларусі ў дэмакратычны бок, – лічыць Уладзімір Вуек. – Акрамя таго, мы назіраем, што імкнуцца ў Еўрасаюз і беларусы, пра што сведчыць колькасць візаў, выдададзеных дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі Польшчы, Літвы ды іншых еўрапейскіх дзяржаў”.
У заяўцы ў Брэсцкі гарвыканкам утрымліваецца просьба даць адпаведае распараджэнне камунальным службам, праваахоўным органам і ўстанове аховы здароўя, каб яны забяспечылі грамадскі парадак, медыцынскае абслугоўванне падчас правядзення масавага мерапрыемства і ўборку тэрыторыі пасля яе заканчэння. Паводле планаў арганізатараў, у шэсці ад пляцоўкі каля Брэсцкага ЦУМа да плошчы Леніна возьмуць удзел 15 чалавек.
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…