Гандлярка сталічнага шапіка не прадала жыхарцы звычайныя алоўкі па прычыне… няведання гэтага слова на беларускай мове. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”
Фактычна грамадзянцы Беларусі было адмоўлена ў абслугоўванні з-за не разумення дзяржаўнай мовы гандляром.
Абураная такім стаўленнем да мовы Стэфановіч пакінула адпаведны запіс у Кнізе скаргаў і прапановаў.
25 кастрычніка намеснік дырэктара гандлёвага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белсаюздрук” А. Валгай адказала Аліне Стэфановіч на расейскай мове, парушыўшы тым самым арт. 5 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”, паводле якога адказ на зварот грамадзяніна афармляецца на мове звароту. Такая ж норма, дарэчы, утрымліваецца і ў арт. 18 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.
Акрамя гэтага, у адказе заяўніку не было паведамлена аб прынятых мерах у сувязі са зваротам.
Аліна Стэфановіч расцаніла такое стаўленне службовай асобы да яе звароту, як дыскрымінацыю па моўнай прыкмеце і 11 лістапада звярнулася ў адміністрацыю Ленінскага р-на г. Мінска з патрабаваннем распачаць у дачыненні да намесніка дырэктара ГРУП “Белсаюздрук” А. Валгай адміністрацыйны працэс, паколькі ў яе дзеяннях утрымліваецца склад правапарушэння, прадугледжанага арт. 9.22 КаАП Рэспублікі Беларусь (парушэнне заканадаўства аб мовах).
Дыскрымінацыя грамадзян, у тым ліку па моўнай прыкмеце, забаронена як Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, так і міжнароднымі нормамі права ў галіне абароны правоў чалавека, ратыфікаваных Рэспублікай Беларусь, арт. 26 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах у прыватнасці.
Адміністрацыя Ленінскага раёна Мінска разгледзела зварот Аліны Стэфановіч і кіруючыся артыкулам 9.24 КаАП (парушэнне заканадаўства аб кнізе скаргаў і прапаноў) вынесла пастанову аб адміністрацыйным правапарушэнні і наклала на А. Валгай спагнанне ў выглядзе папярэджання.
Пры разглядзе звароту таксама было адзначана парушэнне арт. 5 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” і артыкула 18 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”, што падпадае пад дзеянне арт. 9.22 КаАП (парушэнне заканадаўства аб мовах). Аднак адміністрацыйнага пакарання па гэтым артыкуле, як таго дамагалася Аліна Стэфановіч, палічыўшы сябе дыскрымінаванай па моўнай прыкмеце, вынесена не было. Відаць пашкадавалі чыноўніцу, паколькі за парушэнне заканадаўства аб мовах ёй пагражала б не папярэджанне, а штраф.
Не пагадзіўшыcя з такой фармулёўкай спагнання Аліна Стэфановіч будзе абскарджаць рашэнне Адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска ў вышэйстаячай інстанцыі.
Патрэбна нагадаць, што намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч менавіта з выпадкаў дыскрымінацыі грамадзян па моўнай прыкмеце звярнуўся нядаўна ў Канстытуцыйны суд.
Нагодай дзеля звароту сталі выпадкі дыскрымінацыі грамадзянаў па моўнай прыкмеце – у краіне фактычна адсутнічае законатворчасць на беларускай мове. Гэта ўскладняе працэс абароны і адстойвання сваіх інтарэсаў для беларускамоўных грамадзянаў у судзе і іншых дзяржаўных органах.
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…