Categories: Грамадства

Брэст: улады не ведаюць, калі вырашыцца праблема з недахопам дзіцячых садкоў і школ

Актывісты Брэсцкай абласной арганізацыяй Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) атрымалі адказ на свой зварот у гарвыканкам абласного цэнтра, які падпісалі амаль 500 грамадзян. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

У сваім адказе мясцовыя ўлады прызнаюць наяўнасць праблемы забяспечанасці месцамі ў дашкольных установах дзяцей, якія пражываюць у мікрараёнах Вулька, Паўднёвы, Паўднёва-Захад, Усход-6, Дуброўка. Праўда, у пералічаным спісе чамусьці адсутнічае мікрараён Кавалёва, для якога таксама вельмі актуальная гэтая праблема. Як адзначаецца ў лісце з гарвыканкама, у распрацаваных праектах забудовы Брэста прадугледжаны пляцоўкі пад будаўніцтва 15-ці дзіцячых садоў і ўстаноў пачатковай школы, а таксама дзевяць новых школ. Паводле інфармацыі гарадскіх уладаў, гэта дазволіць павялічыць колькасць месцаў у школах на 2206 адзінак і ў дзіцячых садках – на 1340 адзінак.

Але старшыня гарадской арганізацыі БСДП (Г) Ганна Канюс звяртае ўвагу на тое, што ў адказе няма канкрэтных тэрмінаў рэалізацыі гэтай праграмы.
Сама праграма разлічана да 2019 года, але, на жаль, мы не ўбачылі ў гэтым лісце, як улады маюць намер вырашыць праблему ў згаданыя тэрміны, – заўважае Канюс. – Таксама няма адказу на наша пытанне: ці будуць прадугледжаны адпаведныя выдаткі ў праекце бюджэту горада? Бо калі гэта не будзе замацавана ў бюджэце, дык наўрад ці варта чакаць вялікіх зрухаў у вырашэнні гэтага пытання”.

На думку сацыял-дэмакратаў, якія распачалі доўгатэрміновую кампанію “За даступную адукацыю па месцы жыхарства”, у будучым пры праектаванні і будаўніцтве новых мікрараёнаў (а таксама пашырэнні існуючых) неабходна адначасова з жыллём весці будаўніцтва сацыякультурных і бытавых аб’ектаў, устаноў адукацыі, а таксама пашыраць транспартную інфраструктуру. Бо зараз бацькі вымушаны марнаваць шмат часу штодня каб адзвезці дзяцей у садок ці школу ў іншыя мікрараёны горада, а гэта ў сваю чаргу стварае перапоўненасць навучальных устаноў.

Паводле меркавання першага намесніка старшыні Беларускай сацыял -дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Маслоўскага, якасць і даступнасць адукацыі з’яўляецца адным з партыйных прыярытэтаў, бо “толькі праз даступную адукацыю кожны жыхар Беларусі зможа ажыццявіць сваё асноўнае права – права на годны ўзровень жыцця”.


Крыніца: spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago