Categories: Адукацыя

Стыпендыяль ная праграма Імя Лэйна Кіркланда

Гэта праграма адрасавана маладым лідэрам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне.

 

Рэалізацыя Праграмы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ,
аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці
дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча.

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ:
· Эканоміка і кіраванне;
· Адміністрацыя/кіраванне (прадпрымальніцтва, недзяржаўныя арганізацыі, культура, ахова
навакольнага асяроддзя, служба аховы здароўя);
· Грамадская адміністрацыя (цэнтральныя органы дзяржаўнай улады і органы мясцовага
самакіравання);
· Права;
· Грамадскія навукі (грамадская псіхалогія, сацыялогія);
· Палітычныя навукі і міжнародныя адносіны;
· Палітыка развіцця і гуманітарная дапамога.

ХТО МОЖА СКЛАДАЦЬ ЗАЯВЫ?
У 2014/2015 навучальным годзе Праграма Кіркланда адрасавана спецыялістам з наступных
кірункаў:
· эксперты, палітыкі, супрацоўнікі органаў дзяржаўнай улады і ўстаноў мясцовага самакіравання;
· прадпрымальнікі, мэнэджэры;
· лідэры недзяржаўных арганізацый, грамадскія і культурныя дзеячы;
· выкладчыкі ВНУ;
· журналісты.

ПАТРАБАВАННІ ДА КАНДЫДАТАЎ:
· Грамадзянства і месца жыхарства ў адной са згаданых у аб’яве краін (уладальнікі карты пабыту ў
Польшчы не могуць прымаць удзел у конкурсе);
· Скончаная вышэйшая адукацыя (ступень магістра);
· Узрост да 35 гадоў (у выключных, абгрунтаваных выпадках – да 40 гадоў);
· Веданне польскай мовы (на ўзроўні, дастатковым для ўдзелу ў лекцыях і семінарах, а таксама для
напісання дыпломнай працы) ці англійскай мовы – у выпадку падання кандыдатам на дакладны
курс ва ўніверсітэце, які выкладаецца па-англійску. У апошнім выпадку дапушчаецца пасіўны
ўзровень валодання польскай мовай;
· Стаж працы – не менш двух гадоў.
Падчас Праграмы абавязвае прынцып узаемнай павагі, незалежна ад краіны паходжання.

ПЕРАВАГА БУДЗЕ АДДАВАЦЦА КАНДЫДАТАМ, ЯКІЯ:
· актыўна працуюць па атрыманай прафесіі і прымаюць удзел у грамадскім жыцці.
· валодаюць значнымі дасягненнямі ў сваёй дзейнасці,
· ніколі раней не навучаліся ў Польшчы.

СПІС НЕАБХОДНЫХ ДАКУМЕНТАЎ:
1. Запоўненая on-line заява на ўдзел у Праграме:
· анкета;
· матывацыйны ліст – абгрунтаванне мэтаў удзелу ў Праграме Кіркланда разам з прапановамі,
якім чынам польскі досвед можа дапамагчы ва ўдасканаленні набытых ведаў, навыкаў і
ўменняў і асабістых планаў на будучыню (4000 – 6000 знакаў з прабеламі).
2. Два рэкамендацыйныя лісты з апісаннем дасягненняў і кваліфікацыі кандыдата, а таксама
перспектыў яго далейшага развіцця і працы як спецыяліста ў сваёй прафесійнай альбо
грамадскай галіне. Рэкамендацыі, напісаныя на польскай, рускай ці англійскай мовах, павінны
быць дасланы электроннай поштай.
3. Копія дыплома аб вышэйшай адукацыі (у выпадку наяўнасці – таксама копія дыплома
кандыдата навук), дасланыя электроннай поштай.

НАБОР КАНДЫДАТАЎ:
Адбор 45 найлепшых кандыдатаў адбудзецца ў тры этапы:
I этап – ацэнка адпаведнасці дакументаў фармальным крытэрыям;
II этап – ацэнка ўласна заяваў;
III этап – асабістыя кваліфікацыйныя суразмовы (плануюцца ў тэрміне 1.04-30.04.2014).
Кандыдаты, запрошаныя на суразмову, атрымаюць адпаведнае паведамленне аб гэтым электроннай
поштай напрыканцы сакавіка. Інфармацыя аб канчатковых выніках конкурсу будзе выслана е-
мэйлам у чэрвені 2014.

ПРАЦЭДУРА СКЛАДАННЯ ЗАЯЎ:
Падрабязнае апісанне Праграмы, а таксама інструкцыю па запаўненні фармуляраў заяў можна
знайсці непасрэдна на сайце: www.kirkland.edu.pl, альбо праз электронную карэспандэнцыю з
Праграмай.
Фармуляр-заяву неабходна запоўніць on-line.
Пасля запаўнення фармуляра on-line неабходна раздрукаваць апрацаваную сістэмай старонку з
інфармацыяй, што пацвярджае атрыманне заявы, і разам з актуальным фотаздымкам даслаць на
паштовы адрас Праграмы Кіркланда.

Два рэкамендацыйныя лісты і копія дыплому павінны быць адсканаваны і высланы на адрас:
kirkland@kirkland.edu.pl

ТЭРМІН СКЛАДАННЯ ЗАЯЎ КАНДЫДАТАМІ:
Тэрмін складання заяў на стыпендыі Кіркланда 2014/15 заканчваецца:
1 сакавіка 2014

Падрабязна гл.: kirkland.edu.pl

 

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago