Categories: Грамадства

Брэст: дэпутаты гарадскога Савету праігнаравалі звароты выбаршчыкаў

У тэрмін, вызначаны Законам “Аб зваротах грамадзян”, каля сарака народных абраннікаў не адказалі на запыты, якія былі дасланыя ім сябрамі грамадскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс”. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”
Як нагадаў адзін з актывістаў “Сацыяльнага офіса” Юрый Жыдовіч, дэпутатаў прасілі распавесці, колькі разоў яны ладзілі сустрэчы з выбаршчыкамі, у якой форме адбываліся справаздачы народных абраннікаў, якім чынам яны апавяшчалі грамадзян пра месца, дату і час правядзення такой справаздачы.

Ігнараванне гэтых зваротаў актывісты грамадскай ініцыятывы лічаць парушэннем закона, бо дэпутаты мусілі даць адказ на працягу 15-дзён. Заканадаўства дазваляе працягнуць гэты тэрмін да аднаго месяца, калі пытанне патрабуе дадатковага вывучэння, але пры гэтым тыя, каму накіраваны зварот, павінны праінфармаваць аб гэтым аўтараў звароту.

Нагадаем, што лісты да дэпутатаў Брэсцкага гарадскога савета былі накіраваныя  сёлета 12 лістапада ў рамках кампаніі “Народны кантроль”.

Крыніца: spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

3 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

4 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

4 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

1 тыдзень ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

1 тыдзень ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

1 тыдзень ago