У Брэсцкую абласную камісію ўвайшлі 13 чалевек, а персанальны склад камісіі зацверджаны 26 снежня на сумесным пасяджэнні Брэсцкага аблвыканкама і прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”
Абласны выбаркам сфармаваны ў максімальным складзе, пры гэтым сем чалавек прадстаўляюць грамадскія аб’яднанні (ФПБ, “Белая Русь”, Беларускі саюз жанчын, БРСМ, Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў, Беларускі саюз афіцэраў, саюз ветэранаў вайны ў Афганістане) тры – палітычныя партыі (БНФ, ЛДП і КПБ), две асобы вылучаны шляхам подачы подпісаў ад грамадзян, а яшчэ адна асоба – ад працоўнага калектыву.
Увогуле, было прапапанававана 18 кандыдатур, якіх вылучалі грамадскія аб’яднанні (8 чалавек) , палітычныя партыі (6 чалавек), а таксама грамадзяне шляхам падачы заяў (3 чалавекі) і працоўныя калектывы (1 чалавек). Як адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Каляда, пры фармаванні камісіі ўлічваўся вопыт удзелу прэтэндэнтаў у папярэдніх выбарчых кампаніях, а таксама колькасны склад калектываў, якіх яны прадстаўляюць.
Першае пасяджэнне абласнога тэрытарыяльнага выбаркаму, на якім будзе абраны яе кіруючы склад і ўтвораны выбарчыя акругі па выбарах дэпутатаў у абласны Савет, адбудзецца 27 снежня.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…