Categories: Грамадства

У судзе будзе разгледжана скарга наконт фармавання гарадской выбарчай камісіі

Мясцовая арганізацыя Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” абскарджвае неўключэнне ў склад тэрытарыяльнай выбарчай камісіі прадстаўніка гэтай партыі Пятра Лявіцкага. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Як паведаміла кіраўнік брэсцкай арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка, паседжанне, на якім быў створаны гарадскі выбаркам, працягвалася каля васьмі хвілін і непасрэдна на ім не было магчымасці задаць пытанні наконт вылучаных кандыдатур. “Пасля паседжання мы запыталі, чаму наш вылучэнец не быў уключаны ў склад камісіі, – распавяла Дзенісенка. – У адказ пачулі, што сябра нашай партыі ўжо быў у выбаркаме падчас мінулых выбараў у мясцовыя Саветы і зараз вырашылі аддаць перавагу іншым кандыдатурам. Але нам падаецца, што прычына ў іншым: Петр Лявіцкі раней працаваў у складзе ўчастковых выбарчых камісій на мясцовых і прэзідэнцкіх выбарах і абодва разы не падпісваў выніковы пратакол, бо быў нязгодны з тым, як адбывалася працэдура падліку галасоў”.

Людміла Дзенісенка таксама адзначыла, што ў Брэсцкую выбарчую камісію гэтым разам не ўключылі ніводнага прадстаўніка апазіцыйных партый (акрамя Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” у выбаркам не трапілі сябры Партыі БНФ, БСДП (Грамада) і АГП), затое там ёсць вылучэнец лаяльнай да ўладаў Камуністычнай партыі Беларусі. Па словах Дзенісенкі, ёсць адчуванне, што прадстаўнікоў апазіцыі праігнаруюць і падчас фармавання ўчастковых камісій.

Крыніца: spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

3 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

4 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

4 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

1 тыдзень ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

1 тыдзень ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

1 тыдзень ago