Грамадства

Беларускі Майдан

Ёсць на Заходнім Палессі вёска Кажан-Гарадок. Першыя згадкі аб вёсцы, як сведчыць таблічка на памятным камяні, адносяцца ажно да VI стагоддзя.

Жыхары вёскі – тыповыя прадстаўнікі палескай глыбінкі, але яны маюць гонар за сябе і за сваіх землякоў. Пра гэта сведчыць хаця б той факт, што на мінулых парламенцкіх выбарах ураджэнец Кажан-Гарадку і незалежны кандыдат Віталь Каратыш нават па афіцыйных звестках перамог у сваім мястэчку.

Назва мястэчка, а цяпер цэнтру мясцовага сельсавету, паходзіць ад асноўнага старадаўняга занятку жыхароў – скураной вытворчасці. Цяперашні герб акурат змяшчае бот. Апроч таго, што Кажан-Гарадок па легендах з’яўляецца аднам з меркаваных месцаў пахавання паэта Авідзія, у ім знаходзіцца аб’ект драўлянага дойлідства Палесся – Свята-Мікалаеўская царква, падмурак для якой насыпалі палонныя французы. Адметнасцю царквы з’яўляецца скошаны купал, але царква стаіць і прымае вернікаў.

Падобных артыкулаў пра малыя палескія мястэчкі, у тым ліку і пра Кажан-Гарадок, даволі шмат. Але падчас апошняй вандроўкі ў сувязі з падзеямі ў суседняй Украіне, у Кажан-Гарадку заўважыў яшчэ адну мясцовую “фішку”. Менавіта там знаходзіцца беларускі Майдан. Вялікая па мерках вёскі вуліца, як кажуць мясцовыя жыхары: “Ідзе ад калгаснага двару да “кладкі” (заўв. Пешаходны мост)”. Прапануем вашай увазе фотарэпартаж з беларускага Майдану ў Кажан-Гарадку.

Ігнат Вітажэнец

 

0 Comments

Пакінуць адказ