Categories: Грамадства

Беларускі Майдан

Ёсць на Заходнім Палессі вёска Кажан-Гарадок. Першыя згадкі аб вёсцы, як сведчыць таблічка на памятным камяні, адносяцца ажно да VI стагоддзя.

Жыхары вёскі – тыповыя прадстаўнікі палескай глыбінкі, але яны маюць гонар за сябе і за сваіх землякоў. Пра гэта сведчыць хаця б той факт, што на мінулых парламенцкіх выбарах ураджэнец Кажан-Гарадку і незалежны кандыдат Віталь Каратыш нават па афіцыйных звестках перамог у сваім мястэчку.

Назва мястэчка, а цяпер цэнтру мясцовага сельсавету, паходзіць ад асноўнага старадаўняга занятку жыхароў – скураной вытворчасці. Цяперашні герб акурат змяшчае бот. Апроч таго, што Кажан-Гарадок па легендах з’яўляецца аднам з меркаваных месцаў пахавання паэта Авідзія, у ім знаходзіцца аб’ект драўлянага дойлідства Палесся – Свята-Мікалаеўская царква, падмурак для якой насыпалі палонныя французы. Адметнасцю царквы з’яўляецца скошаны купал, але царква стаіць і прымае вернікаў.

Падобных артыкулаў пра малыя палескія мястэчкі, у тым ліку і пра Кажан-Гарадок, даволі шмат. Але падчас апошняй вандроўкі ў сувязі з падзеямі ў суседняй Украіне, у Кажан-Гарадку заўважыў яшчэ адну мясцовую “фішку”. Менавіта там знаходзіцца беларускі Майдан. Вялікая па мерках вёскі вуліца, як кажуць мясцовыя жыхары: “Ідзе ад калгаснага двару да “кладкі” (заўв. Пешаходны мост)”. Прапануем вашай увазе фотарэпартаж з беларускага Майдану ў Кажан-Гарадку.

Ігнат Вітажэнец

 

dzedzich

View Comments

  • Гэта мая родная вуліца... Настальгія...
    Дарэчы, Кажан-Гарадок - вельмі цікавая вёска. Маюцца свае "мікрараёны" і нават звязаная з гэтым вусная народная творчасць:
    "Праход" і "Баброўня" - Майдану не роўня! і г.д. :)
    А там на 5-м фотаздымку відаць край Кажан-Гарадка, за ім удалечыні дрэвы; а за імі - Прыпяць.
    Усіх запрашаю наведаць гэтыя цудоўныя мясціны ў сэрцы Палесся!

    Віталь Каратыш

    • Летнік рабі, як мы ў Залессі :)
      Народ з задавальненнем прыедзе.

  • Між іншым, мы кожнае лета праводзім летнік. Што праўда, не ў Кажан-Гарадку, але ў Лунінецкім раёне.
    Сардэчна запрашаем!
    http://vk.com/belaevozera
    Белае возера ў нас таксама сваё маецца )))

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

3 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

4 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

4 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

7 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

7 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

7 дней ago